Мэмарыяльная капліца (Цімкавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэмарыяльная капліца (Цімкавічы)
Remove ads

Мэмарыяльная капліца — помнік гісторыі і архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Цімкавічах. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, пры Мікольскай царкве (не захавалася). Твор архітэктуры нэаклясыцызму.

Помнік сакральнай архітэктуры
Мэмарыяльная капліца
Thumb
Мэмарыяльная капліца
КраінаБеларусь
ВёскаЦімкавічы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Капліца і Мікольская царква з брамай, 1917 г.
Thumb
Мэмарыяльная дошка на капліцы

Мураваную капліцу ў Цімкавічах збудавалі ў другой палове XIX ст. у памяць пра скасаваньне прыгоннага права (над галоўным уваходам адпаведная мэмарыяльная дошка).

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаклясыцызму. Гэта цэнтрычны кубападобны аб’ём пад шатровым гонтавым дахам. Галоўны фасад вылучаецца ў цэнтры прастакутным уваходным праёмам, аздобленым з бакоў пілястрамі. Атынкаваныя сьцены праразаююца аркавымі аконнымі праёмамі ў шырокіх ліштвах у выглядзе перакінутай паміж 2 пілястрамі архівольты, падзяляюцца лапаткамі і апярэзваюцца прафіляваным карнізам.

Унутраная прастора перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем, у алтарнай сьцяне ніша[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads