Мэмфіс Дэпай

нідэрляндзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэмфіс Дэпай
Remove ads

Мэ́мфіс Дэпа́й (па-нідэрляндзку: Memphis Depay; нар. 13 лютага 1994 году, Моордрэхт, Нідэрлянды) — нідэрляндзкі футбаліст, нападнік бразыльскага клюбу «Карынтыянс» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. Добра вядомы дзякуючы сваёй здольнасьці на далёкія стрэлы і дрыблінг.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Мэмфіс пачаў сваю кар’еру ў ПСВ, дзе пад уплывам трэнэра Філіпа Каку, стаў неад’емнай часткай калектыву, забіўшы 50 галоў у 124 гульнях ва ўсіх спаборніцтвах. У сэзоне 2014—2015 гадоў ён стаў лепшым бамбардзірам Эрэдывізіі з 22 галамі ў 30 гульнях і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам краіны ўпершыню з 2008 году. Акрамя таго, Мэмфіс атрымаў трафэй Ёгана Круіфа як лепшы талент году. У траўні 2015 году Дэпай падпісаў кантракт з ангельскім «Манчэстэр Юнайтэд», паводле справаздачы брытанцы выклалі 25 млн фунтаў стэрлінгаў за маладога гульца. Агулам за Манчэстэр Мэмфіс Дэпай правёў 33 матчы, забіў два мячы і зрабіў адну перадачу. Сам заяўляў, што не адчуваў падтрымкі ў гэтай камандзе[3]. У студзені 2017 году перайшоў у «Ліён», кантракт быў разьлічаны да лета 2021 году, сума трансфэру склала 16 мільёнаў эўра і 9 мільёнаў бонусаў[4] (паводле іншых зьвестак, сума трансфэру 16,5 млн эўра[5]). Ён узяў гульнявы нумар 9[5]. Прызнаны найлепшым гульцом чэмпіянату Францыі красавіка 2018 году[6]. У сьнежні пад час матчу 18 туру чэмпіянату Францыі з «Рэнам» атрымаў пашкоджаньне левага калена[7] і вымушаны быў прыпыніць выступы за каманду[8]. У траўне 2020 году прэзыдэнт клюбу «Ліён» паведаміў, што Мэмфіс Дэпай хутчэй за ўсё сыдзе з каманды[9]. 19 чэрвеня 2021 году быў абвешчана, што «Барсэлёна» здолела без аніякай платы займець гульца, які склаў з каталёнцамі двухгадовую ўгоду[10]. Паводле словаў бабулі Дэпая, ён з 4 гадоў імкнуўся стаць гульцом «Барсэлёны»[11]. 9 верасьня 2024 году «Карынтыянс» абвесьціў аб падпісаньні з Дэпаем двухгадовага кантракту[12].

У складзе зборнай Нідэрляндаў выступае з 2013 году. Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 2014 году. Некалькі разоў забіваў галы ў браму зборнай Беларусі: у адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году і ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы (два галы і дзьве перадачы)[13].

Remove ads

Дасягненьні

ПСВ Эйндговэн:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Барсэлёна»:

  • Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2023

«Карынтыянс»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads