Карынтыянс Сан-Паўлу
бразыльскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Кары́нтыянс» (па-партугальску: Corinthians) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Сан-Паўлу, Бразылія, заснаваны ў 1910 годзе. 7-разовы чэмпіён Бразыліі, 3-разовы ўладальнік Кубка Бразыліі, двухразовы пераможца чэмпіянату сьвету сярод клюбаў (2000, 2012), уладальнік Кубка Лібэртадорэс (2012). Клюб быў заснаваны ў 1910 годзе групай працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, пераважна партугальскага, італьянскага і гішпанскага паходжаньня, у надзеі стварыць народны клюб у горадзе Сан-Паўлу, які зможа канкураваць з элітнымі клюбамі.
«Карынтыянс» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Арэна Карынтыянс», дзе праводзіліся матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2014 году, у тым ліку матч адкрыцьця. Асноўнымі колерамі клюбу зьяўляецца чорны і белы, гэтая камбінацыя выкарыстоўваецца ў форме каманды з 1920 году. Сярод вядомых гульцоў клюбу ўсіх часоў вярта вылучыць Жылмара, Рывэліну, Сакратэса, Віёлу і Рыкардыньню.
Remove ads
Гісторыя
У 1910 годзе сярод найвышэйшых саслоўяў Сан-Паўлу ўжо было створана некалькі прафэсійных футбольных клюбаў[2], сярод якіх былі «Паўлістану», «Атлетык» і «АА Палмэйрас». Ніжэйшыя класы, выключаныя ад гэтых клюбаў праз сацыяльна-эканамічны падзел, заснавалі свае ўласныя клюбы.

Насуперак тэндэнцыі, група зь пяці рабочых чыгункі Сан-Паўлу, сярод якіх былі Жаакім Амброз і Антані Пэрэйра (маляры сьцен), Рафаэл Пэронэ (шавец), Ансэлму Карэя (кіроўца) і Карлус Сылва (разнарабочы), якія былі жыхарамі раёну Бон-Рэтыру, абмеркавалі стварэньне ўласнага клюбу. Натхненьнем для мужчынаў стаў футбольны матч 31 жніўня 1910 году з удзелам лёнданскага клюбу «Карынтыян», які гастраляваў па Бразыліі[3]. Пасьля некалькіх ажыўленых спрэчак агульная думка прывяла спартоўцаў да адной мары. 1 верасьня 1910 году група дамовілася сустрэцца пасьля сутоньня ў публічным месцы. У тую ноч а 20:30 па бразыльскім часе на вуліцы Руа Жузэ Паўліну памянёныя пяцёра рабочых зноў сабраліся разам з сваімі гасьцямі і суседзямі. У тую ноч быў зафундаваны клюб поруч зь ягонай радай дырэктароў, а першым прэзыдэнтам клюбу стаў Мігел Батальля[3]. «Карынтыянс» згуляў свой першы матч 10 верасьня 1910 году на выезьдзе супраць «Уніян да Лапа», паважанага аматарскага клюбу Сан-Паўлу, але трываў паразу зь лікам 1:0. 14 верасьня Луіс Фабі правёў першы гол каманды ў гісторыі ў браму «Эстрэлы Полар», яшчэ аднаго аматарскага клюбу гораду, дзякуючы чаму «Карынтыянс» выйграў свой першы матч (2:0).

Дзякуючы добрым вынікам і ўзрослай колькасьці заўзятараў, «Карынтыянс» далучыўся да Лігі Паўлісты пасьля перамогі ў двух адборачных гульнях і ўпершыню згуляў у чэмпіянаце штату Сан-Паўлу ў 1913 годзе. Усяго праз год пасьля далучэньня да лігі клюб упершыню стаў чэмпіёнам, а праз два гады зноў паўтарыў посьпех. У той час у Сан-Паўлу было шмат каманд, якія хутка перамагалі і зьнікалі, і падчас першага трэнаваньня пасьля перамогі «Карынтыянс» побач з полем усталяваў банэр з надпісам «Гэтая каманда вытрымае». 1922 год, у стагодзьдзе незалежнасьці Бразыліі, быў адзначаны пачаткам гегемоніі «Карынтыянс» у чэмпіянаце штату Сан-Паўлу. Паколькі ў той час футбольныя турніры амаль выключна ладзіліся ў Рыю-дэ-Жанэйру і Сан-Паўлу, чэмпіёны гэтых штатаў уважаліся двума найлепшымі клюбамі Бразыліі.
На пачатку 1950-х гадоў «Карынтыянс» увайшоў у гісторыю чэмпіянату Сан-Паўлу. У 1951 годзе каманда ў складзе Карбонэ, Клаўдыю, Луізыньню, Балтазара і Марыю паклала на рахунак 103 галы ў трыццаці матчах чэмпіянату Сан-Паўлу, цэліўшы ў сярэднім 3,43 галы за гульню. Карбонэ стаў найлепшым бамбардзірам спаборніцтва з 30 галамі. Клюб таксама выйграў чэмпіянат Сан-Паўлу ў 1952 і 1954 гадах. У 1953 годзе ў Вэнэсуэле «Карынтыянс» здабыў Малы кубак сьвету, які многія лічаць папярэднікам сусьветнага клюбнага чэмпіянату. Тады бразыльская каманда, замяніўшы «Вашку да Гаму», выправіліся ў Каракас, дзе перамаглі «Рому», «Барсэлёну» і зборную Каракасу. Пасьля гэтага цягам двух дзесяцігодзьдзяў камандзе бракавала посьпехаў, а наступная перамога ў чэмпіянаце штату была здабытая толькі ў 1977 годзе.
Remove ads
Дасягненьні

- 1990, 1998, 1999, 2005, 2011, 2015, 2017
- Кубак Бразыліі: 3
- 1995, 2002, 2009
- Супэркубак Бразыліі: 1
- 1991
- 1914, 1916, 1922, 1923, 1924, 1928, 1929, 1930, 1937, 1938
- 1939, 1941, 1951, 1952, 1954, 1977, 1979, 1982, 1983, 1988
- 1995, 1997, 1999, 2001, 2003, 2009, 2013, 2017, 2018, 2019
- 2025
- 2012
- Рэкопа Паўднёвай Амэрыкі: 1
- 2013
- Клюбны чэмпіянат сьвету: 2
- 2000, 2012
Remove ads
Склад
- Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Вядомыя гульцы
|
|
|
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads