Мэсына
камуна ў Італіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэсы́на (па-італьянску: Messina) — горад на поўдні Італіі. Гэта трэці паводле велічыні горад на востраве Сыцылія і 13-ы ў Італіі. Насельніцтва места складае больш за 219 тысяч жыхароў[1], пры гэтым насельніцтва з прадмесьцямі сягае 650 тысяч чалавек. Горад месьціцца на паўночна-ўсходнім ускрайку Сыцыліі ля Мэсынскай пратоцы, таму места ёсьць важным пунктам на шляху да рэгіёну Калябрыя на мацерыку.
У горадзе месьціцца марскі порт, які зьмяшчае як камэрцыйныя, гэтак і вайсковыя вэрфы. У Мэсыне часта заходзяць круізныя лайнэры. Важнымі сфэрамі эканомікі ёсьць гандаль і сельская гаспадарка. У рэгіёне займаюцца вытворчасьцю віна і вырошчваньнем лімонаў, апэльсінаў, мандарынаў і масьлінаў. Мэсына — цэнтар рымска-каталіцкага арцыбіскупства з 1548 году. У тым жа горадзе Ігнацы Ляёля заклаў у горадзе ўнівэрсытэт.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads