Мэтрапалітэн Хэльсынкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэтрапалітэн Хэльсынкі
Remove ads

Хэ́льсынскі мэтрапалітэ́н (па-фінску: Helsingin metro, па-швэдзку: Helsingfors metro) — транспартная сыстэма ў горадзе Хэльсынкі, адзіная ў Фінляндыі. Гэта самая паўночная ў сьвеце сыстэма мэтрапалітэну (шырата самай паўночнай станцыі Пецярбурскага мэтрапалітэну складае 60° 04’ (станцыя Парнас), у той час як самай паўночнай станцыі Хэльсынскага мэтрапалітэну — 60° 12’.

Хуткія факты Інфармацыя, Месцазнаходжаньне ...

Адкрыцьцё мэтрапалітэну адбылося 2 жніўня 1982 году. З 1 студзеня 2007 году сыстэма налічвае 17 станцыяў (зь іх 6 падземныя) і адну лінію, падзеленую на два адгалінаваньні. Агульная працягласьць складае 21,1 км, пасажырапаток — 63 млн пасажыраў у год (2015). Абслугоўваецца кампаніяй HKL.

Мэтро ў асноўным абслугоўвае шчыльна заселеныя раёны Ўсходняга Хэльсынкі, але можа выкарыстоўвацца і для перасоўваньня ў цэнтры Хэльсынкі. Сыстэма мэтро дапаўняецца прыгараднымі цягнікамі, якія выкарыстоўваюцца для сувязі зь іншымі раёнамі Хэльсынкі. Станцыя пад цэнтральным чыгуначным вакзалам дазваляе перасадку з/на прыгарадную чыгунку і да аэрапорту Хэльсынкі-Вантаа.

У швэдзкай мове для мэтрапалітэну Хэльсынкі замест слова tunnelbana выкарыстоўваецца metro, вызначаная форма metron — мэтрапалітэн у Хэльсынкі.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads