Мэт’ю Караната
хакеіст ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэ́т’ю Карана́та (па-ангельску: Matthew Coronato; нар. 14 лістапада 2002 году) — амэрыканскі хакеіст, нападнік клюбу «Калгары Флэймз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Цікавасьць да хакею ў хлопца зьявілася пасьля наведваньня хатніх матчаў клюбу «Нью-Ёрк Айлэндэрз». Займаўся хакеем як у родным штаце Нью-Ёрк, гэтак у Нью-Джэрзі, Канэктыкуце ды іншых мясьцінах. У 2021 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Калгары Флэймз» у першым раўндзе пад агульным нумарам 13[1]. Пасьля браў удзел у каледжавых спаборніцтвах. 26 сакавіка 2023 году склаў з калгарцамі паўнавартасны трохгадовы кантракт. Дэбютаваў у лізе 13 красавіка ў матчы супраць «Сан-Хасэ Шаркс». У сэзоне 2024—2025 гадоў гульня Караната значна палепшылася. Ён зарабіў 24 галы і набраў 47 пунктаў у сваім першым паўнавартасным сэзоне ў НХЛ. Па заканчэньні сэзону 3 траўня 2025 году амэрыканец падпісаў сямігадовы кантракт на 45,5 мільёнаў даляраў з «Калгары Флэймз»[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
