Калгары Флэймз

канадзкі хакейны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Калгары Флэймз
Remove ads

Калгары Флэймз (па-ангельску: Calgary Flames) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Калгары, правінцыя Албэрта, Канада. Гэты ўжо трэці прафэсійны хакейны клюб у Калгары, пасьля таго як тут базаваліся «Калгары Тайгерз» (1921—1927) і «Калгары Каўбойз» (1975—1977). У НХЛ ня толькі «Флэймз» прадстаўляе канадзкі штат Албэрту, бо іншым клюбам ёсьць «Эдмантан Ойлерз». Блізкасьць гарадоў прывяла да суперніцтва паміж клюбамі, вядомае як Албэрцкая бітва. Клюб паўстаў у 1972 годзе, але месьціўся спачатку ў Атланце і меў назву «Атланта Флэймз». У 1980 годзе франшыза пераехала ў канадзкі Калгары ў 1980 годзе. Калгарцаўцы выйгралі Кубак Стэнлі ў 1989 годзе.

Хуткія факты Дывізіён, Канфэрэнцыя ...
Remove ads

Гісторыя

«Атланта Флэймз» паўстала напачатку 1970-х гадоў, у той час калі паўстала Сусьветная хакейная асацыяцыя. Многія гульцы, прыцягнутыя лепшым заробкамі, пачалі пакідаць НХЛ. Перш за ўсё пацярпелі новыя клюбы, як то «Атланта Флэймз», аднак клюб здолеў захавацца. Тым ня менш, усе восем гадоў базаваньня ў Джорджыі фінансавы стан каманды быў кволым.

У 1980 годзе кіраўніцтва клюбу, пакутуючы ад фінансавых складанасьцяў, былі вымушаныя прадаваць «Флэймз», каб унікнуць банкруцтва. Маючы некалькі сур’ёзных прапановаў ад мясцовых груп, найбольш цікавай была прапановы канадзкага прадпрымальніка Нэлсана Скальбаніі, які раней валодаў «Эдмантанам Ойлерз». Канадзец ачольваў групу бізнэсоўцаў з Калгары, у якую ўваходзілі нафтавыя магнаты Гарлі Готчкіс, Ральф Скарфілд, Норман Грын, браты Дарыл і Байран Сыманы і Норман Квонг[1]. Намаганьні мясцовых аматараў ня здолелі захаваць каманду ў Атланце, і, у выніку, клюб быў прададзены групе Скалбаніі за 16 мільёнаў даляраў ЗША, што стала рэкордным продажам каманды НХЛ на той час[2]. 21 траўня 1980 года Скальбанія абвесьціў, што каманда мусіць пераехаць у Калгары. Назва «Флэймз» была захаваная, бо новыя ўладальнікі палічылі, што «полымя» будзе добра падыходзіць для нафтавага гораду[3].

У адрозьненьні ад «Калгары Каўбойз», які быў ліквідаваны за некалькі гадоў да таго, «Калгары Флэймз» хутка набыў папулярнасьць у горадзе. У той час як «каўбоі» прадалі 2 тысячы абанэмэнтаў у свой апошні сэзон СХА 1976—1977 гадоў, «Флэймз» рэалізаваў 10 тысяч сэзонных і паўсэзонных абанэмэнтаў на сваю тагачасную 7-тысячную арэну[4]. Поруч з сваім лідэрам Кентам Нільсанам каманду ў дэбютны сэзон прабілася ў плэй-оф Кубак Стэнлі, дзе перакрочыла некалькі раўндаў, пераадолеўшы супраціў «Чыкага Блэк Гокс» і «Філадэлфіі Флаерз». Клюб саступіў у паўфінале клюбу «Мінэсота Норт Старз». Такі посьпех ужо ў наступным сэзоне зьмяніўся расчараваньнем. Вынікі каманды пагоршылі.

Remove ads

Склад

Паводле стану на 25 сакавіка 2025 году

Больш інфармацыі Брамнікі, Абаронцы ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads