Мюнстэр (Вэстфалія)

места ў Паўночным Райне — Вэстфаліі (Нямеччына) From Wikipedia, the free encyclopedia

Мюнстэр (Вэстфалія)
Remove ads

Мюнстэр (па-нямецку: Münster (Westfalen)) — горад на захадзе Нямеччыны, у зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія. Насельніцтва на 31 сьнежня 2023 году — 307 071 чалавек. Буйны ўнівэрсытэцкі цэнтар, месцазнаходжаньне шэрагу важных судовых і адміністрацыйных установаў зямлі Паўночны Райн — Вэстфалія.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У VI стагодзьдзі на месцы сучаснага Саборнага пляцу існавала саксонскае паселішча Мімігернафорд. У 793 годзе фрыскі місіянэр Людгер заснаваў тут кляштар (па-лацінску: monasterium). Узьнікшы вакол яго горад атрымаў назву Мюнстэр, а Людгер стаў у 805 годзе першым Мюнстэрскім біскупам.

У 1170 годзе Мюнстэр атрымаў гарадзкія прывілеі. У 1358—1454 гадах у складзе Ганзы і мае важнае значэньне ў Вэстфаліі, аб чым сьведчыць, між іншым, гістарычная забудова пляцу Prinzipalmarkt (даслоўна «Галоўны рынак»). У 1648 годзе ў каталіцкім Мюнстэры і ў суседнім зь ім пратэстанцкім Аснабруку быў падпісаны Вэстфальскі мір, паклаўшы канец Трыццацігадовае вайне. У 1815—1945 гадах — сталіца прускай правінцыі Вэстфалія. Значна пацярпеў ад бамбаваньня ў час Другой сусьветнай вайны.

Remove ads

Славутасьці

  • Пляц Прынцыпальмаркт з гістарычнай забудовай часоў Ганзы, у т. л. Ратуша
  • Сабор Сьвятога Паўла, заснаваны ў 805 годзе
  • Царква Сьвятога Лямбэрта (Lambertkirche), пабудаваная ў 1375 годзе
  • Унівэрсітэцкі палац (канец XVIII стагодзьдзя)
  • Музэй на вольным паветры Mühlenhof (даслоўна «Млынавы двор»)
  • Заапарк

Асобы

  • Марыян Гольд — сьпявак і адзін з заснавальнікаў сынты-поп гурту Alphaville

Галерэя

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads