Мядзел (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мядзел (возера)
Remove ads

Мя́дзел — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае ў 4 км на поўнач ад Мядзела. Уваходзіць у групу Мядзельскіх азёр. Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзёлкі, якая бярэ ў гэтым возеры свой пачатак. У возера ўпадаюць 6 ручаёў.

Возера
Мядзел
Thumb
Панарама Мядзела
Возера Мядзел
КраінаБеларусь
Плошча16,2 км²
Плошча вадазбору89,2 км²
Максымальная глыбіня24,6 м
Сярэдняя глыбіня6,3 м
Найбольшая даўжыня6,3 км
Найбольшая шырыня4 км
Даўжыня берагавой лініі30,9 км
Вышыня над узроўнем мора157 м[1]
Аб’ём вады102 млн м³
Каардынаты54°56′ пн. ш. 26°51′ у. д.
Мядзел на мапе Беларусі
Thumb
Мядзел
Мядзел
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера мае вялікую колькасьць затокаў і паўвыспаў. Берагі нізкія: пяшчаныя і пяшчана-галечныя. На возеры знаходзяцца восем астравоў. Найбольшыя зь іх — гэта Замак, Бярозавы, Кульчына. На востраве Замак захаваліся рэшткі ўмацаваньняў 11 стагодзьдзя.

Возера багатае на рыбу. Сустракаюцца вялікія ляшчы, ліны і шчупакі.

  • Плошча: 16,2 км².
  • Даўжыня: 6,3 км.
  • Максымальная шырыня: 4 км.
  • Максымальная глыбіня: 24,6 м.
  • Аб’ём вады: 102 млн. м³.
  • Сярэдняя глыбіня: 6,3 м.
  • Плошча вадазбору: 89,2 км².
  • Даўжыня берагавой лініі: 30,9 км.
  • Агульная плошча астравоў: 0,24 км².
  1. GeoNames (анг.) — 2005.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads