Міжнародная арганізацыя працы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міжнаро́дная арганіза́цыя пра́цы (МАП) — структурнае падразьдзяленьне Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў са штаб-кватэрай у Жэнэве, Швайцарыя. Асноўная мэта арганізацыі — змаганьне за правы працоўных, паляпшэньне ўмоваў працы, спыненьне прымусовай дзіцячай працы, абарона правоў чалавека. МАП сталася падмуркам для прафсаюзнай дзейнасьці ў многіх краінах.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...

На сёньня сябрамі МАП зьяўляюцца 178 краінаў сьвету, у тым ліку і Беларусь.

Remove ads

Гісторыя

Арганізацыя была створаная ў 1919 годзе і фармавалася падчас перамоваў па Вэрсальскай дамове, першапачаткова зьяўлялася часткай Лігі Нацый. МАП стала часткай ААН пасьля Другой сусьветнай вайны, калі Ліга Нацыяў была скасаваная, і замест яе была створаная ААН. У 1957 годзе 9-я Міжнародная нарада статыстыкаў працы МАП ухваліла Міжнародную стандартную клясыфікацыю заняткаў.

Арганізацыя атрымала Нобэлеўскую прэмію міру ў 1969 годзе.

Remove ads

МАП і Беларусь

У 2004 годзе сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пастанавіла ўжыць да Беларусі так званы «адмысловы параграф», што зьяўляецца адной з самых жорсткіх і надзвычайных мераў пакараньня, прадугледжаных статутам гэтай арганізацыі. У Беларусь была скіраваная камісія дасьледаваць стан з правамі прафсаюзаў, якая прызнала сапраўднымі факты парушэньня правоў незалежнага прафсаюзнага руху паводле 12 пунктаў. Да 1 чэрвеня 2005 году гэтыя рэкамэндацыі мусілі быць выкананы. Паводле разгляду вынікаў працы беларускага ўраду ў гэтым кірунку, 93-я сэсія Міжнароднай арганізацыі працы пакінула адмысловы параграф па Беларусі бязь зьменаў і накіравала ў Беларусь кантрольную місію ў студзені 2006 году. Вынікам працы кантрольнай камісіі можа стаць рэкамэндацыя Эўразьвязу па адмене гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі, што можа каштаваць краіне стратай як найменей 250 мільёнаў эўра штогод.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Міжнародная арганізацыя працысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads