Вэрсальская мірная дамова 1919 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэрсальская мірная дамова 1919 году
Remove ads

Вэрсальская мірная дамова 1919 року — пагадненьне, якое афіцыйна завяршыла Першую сусьветную вайну 1914—1918 рокаў. Падпісаная 28 чэрвеня 1919 року ў Вэрсальскім палацы (Францыя) Злучанымі Штатамі Амэрыкі, Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй, а таксама Бэльгіяй, Балівіяй, Бразыліяй, Кубай, Эквадорам, Грэцыяй, Гватэмалай, Гаіці, Хіджазам, Гандурасам, Лібэрыяй, Нікарагуа, Панамай, Пэру, Польшчай, Партугаліяй, Румыніяй, Каралеўствам сэрбаў, харватаў і славенцаў, Сыямам, Чэхаславаччынай і Ўругваем з аднаго боку, і Нямеччынай — зь іншага.

Хуткія факты Тып дамовы, Падпісаная ...
Remove ads
The Signing of the Peace Treaty of Versailles

Паводле Пратаколу да Дамовы ўмовы міру набывалі моц пры іх ўхваленьні Нямеччынай ды прынамсі трыма зь пяці галоўных саюзьніцкіх дзяржаваў, у якасьці якіх у прэамбуле па парадку згадваліся Злучаныя Штаты Амэрыкі, Брытанская імпэрыя, Францыя, Італія ды Японія. Дадзеныя агаворкі дазволілі ажыцьцявіць Вэрсальскую дамову насуперак адмове ЗША яе ўхваліць.

Remove ads

Умовы

З улікам агаворак аб набыцьці моцы Дамовай, зямельныя ўмовы міру вызначаліся:

  1. Пунктам 3 яе 27-га Артыкула, што тычыўся вяртаньня Нямеччынай Францыі земляў, заваяваных ў вайне 1870—1871 рокаў;
  2. Артыкулам 119, паводле якога Нямеччына адмаўлялася ад усіх заморскіх уладаньняў на карысьць галоўных саюзьніцкіх дзяржаваў.

Такім чынам, зямельна мір абумоўліваўся перадачаю Нямеччынай:

  1. Брытанскай імпэрыі — архіпэлага Бісмарка, поўначы Камэруна, выспы Науру, усходу выспы Новая Гвінэя, заходніх астравоў Самоа, Паўднёва-Заходняй Афрыкі, большай часткі Паўднёва-Ўсходняй Афрыкі ды ўсходу Тогалэнду;
  2. Францыі — большай часткі Камэруна, Лятарынгіі, захаду Тогалэнду ды Эльзаса;
  3. Японіі — Каралінскіх, Маршалавых і Марыянскіх выспаў ды астравоў Палаў.
Remove ads

Наступствы для Беларусі

Паводле 116-га Артыкула Дамовы Нямеччына пазбаўлялася ўсіх захопленых земляў, што ўваходзілі ў склад былой Расейскай імпэрыі па стане на 1 жніўня 1914 року, ды касавала Берасьцейскую мірную дамову 1918 року з бальшавіцкім урадам Расеі. Такім чынам, праз вызваленьне ад умоваў Берасьцейскага міру расейскія бальшавікі ўпаўнаважваліся на захоп усёй Беларусі. Аднак польска-савецкая вайна прывяла да адпаведнага перадзелу краіны паводле Рыскае мірнае дамовы 1921 року.

Remove ads

Рэпарацыі й абмежаваньні на ўзброеныя сілы

Паводле дамовы ўзброеныя сілы Нямеччыны павінны былі быць абмежаваныя 100 000-ай сухапутнай арміяй; абавязковая вайсковая служба адмянялася, асноўная частка вайскова-марскога флёту, які захаваўся, падлягала перадачы пераможцам, былі таксама накладзеныя жорсткія абмежаваньні на будаўніцтва новых баявых караблёў.

Нямеччыне забаранялася мець многія сучасныя віды ўзбраеньня — баявую авіяцыю, бронетэхніку (за выключэньнем невялікай колькасьці састарэлых машын — браняваных аўтамабіляў для патрэб паліцыі). Нямеччына абавязвалася кампэнсаваць у форме рэпарацыяў страты, панесеныя ўрадамі і асобнымі грамадзянамі краінаў Антанты ў выніку ваенных дзеяньняў (вызначэньне памераў рэпарацыяў ускладалася на асаблівую рэпарацыйную камісію).

3 кастрычніка 2010 году Нямеччына апошнім траншам у 70 мільёнаў эўра завяршыла выплату рэпарацыяў, накладзеных на яе Вэрсальскай мірнай дамовай (269 мільярдаў залатых марак — эквівалент прыкладна 100 тысячаў тон золата). Выплата спынілася пасьля прыходу да ўлады Гітлера і была зноў адноўленая пасьля Лёнданскай дамовы 1953 году.

Тэрыторыі, адарваныя ад Нямеччыны паводле Вэрсальскай дамовы

Больш інфармацыі Дзяржавы-набытчыкі, Плошча, км² ...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads