Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля»

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міжнародны праект «Дзецям Чарнобыля» (па-ангельску: Chernobyl Children International (Ірляндыя), Chernobyl Children's Project International (ЗША)) — міжнародная (ірляндзка-амэрыканская) няўрадавая гуманітарная арганізацыя, якая дапамагае дзецям і сем’ям зь Беларусі, а таксама з паўночых раёнаў Украіны і захаду Расеі, што пацярпелі ў выніку чарнобыльскай катастрофы. Міжнародна прызнаная як найбуйнейшы дастаўнік гуманітарнай дапамогі ў Беларусь[2]. У 2004 годзе атрымала кансультатыўны статус як няўрадавая арганізацыя пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў[3]. Адзіная арганізацыя, якая мае такі статус, зь ліку тых, што працуюць у чарнобыльскім рэгіёне[4].

Хуткія факты Абрэвіятура, Дэвіз ...
Remove ads

Гісторыя стварэньня

Thumb
Лягатып амэрыканскай філіі арганізацыі (Chernobyl Children's Project International)

Створана ў 1991 годзе грамадзянкай Ірляндыі Эдзі Роўч (па-ангельску: Adi Roche). У той час актывістка арганізацыі, якая змагалася за ядзернае раззбраеньне, Эдзі Роўч атрымала па факсе зварот групы беларускіх і ўкраінскіх доктараў, якія прасілі дапамогі ў вывазе дзяцей з забруджаных раёнаў. Першы год Эдзі працавала сама і арганізавала адпачынак у Ірляндыі для некалькіх беларускіх дзяцей. Потым арганізацыя вырасла і аб’яднала намаганьні дзяржаўных і няўрадавых партнэраў у Ірляндыі, ЗША, Беларусі, імпэт і адданасьць тысячаў добраахвотнікаў у чарнобыльскіх рэгіёнах.

Remove ads

Дапамога Беларусі

  • Арганізаваны аздараўленчы адпачынак у Ірляндыі 21 тысячы дзяцей
  • У Беларусь, заходнюю Расею і Ўкраіну пастаўлена гуманітарнай дапамогі на суму ў 90 мільёнаў эўра
  • Фінансаваныя інавацыйныя дасьледаваньні дырэктара незалежнага беларускага інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад» Васіля Несьцярэнкі
  • Фінансаваныя і арганізаваныя хірургічныя апэрацыі для 20 тысячаў дзяцей, якія цярпелі ад сардэчнага дэфэкту, вядомага як «чарнобыльскае сэрца»
  • Спэцыялізаваныя хірургічныя апэрацыі за межамі Беларусі атрымалі больш за 300 дзяцей
  • Адбудаваны і адноўлены прытулак псыхічнай дапамогі Веснава, які быў прызнаны міністэрствам працы і сацыяльнай абароны найлепшай установай гэтага кірунку ў Беларусі
  • Куплены кардыялягічны аксымэтар «Саманэтыкс», прылада, што выратоўвае жыцьці 175 дзяцей у год, якім робіцца апэрацыя шунтаваньня на сэрцы
  • Адбудаваныя і адноўленыя сацыяльныя цэнтры па ўсёй Беларусі; яны прадастаўляюць шырокае кола сацыяльных, мэдычных і адукацыйных паслугаў для больш чым 60 тысячаў карыстальнікаў на кожны цэнтар[5]
Remove ads

Партнэры

У Беларусі[6]

За межамі Беларусі[7]

Міжнароднае прызнаньне

  • Заснавальніца і кіраўнік арганізацыі Адзі Рош(d) узнагароджаная ордэнам Францішка Скарыны[8] і ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[9]
  • Дакумэнтальны фільм аб дзейнасьці арганізацыі «Чарнобыльскае сэрца» (Chernobyl Heart) атрымаў у 2004 годзе прэмію Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва «Оскар» [10]
  • Арганізацыя атрымала ў 2006 годзе спэцыяльную адзнаку Кангрэсу ЗША за выдатную гуманітарную працу[11].
  • Кіраўнік арганізацыі Эдзі Роўч атрымала ў 2010 годзе ўзнагароду «Сьвет дзяцей», вядомую як Нобэлеўская прэмія для дзяцей, і ахвяравала яе для фінансаваньня хірургічных апэрацыяў для дзяцей з пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы раёнаў Беларусі і Ўкраіны[12].
Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads