Васіль Несьцярэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васіль Несьцярэнка
Remove ads

Васі́ль Бары́савіч Несьцярэ́нка (2 сьнежня 1934 — 25 жніўня 2008) — беларускі фізык, ганаровы дзяяч навукі і тэхнікі БССР (1979). Аўтар больш за 300 навуковых працаў, болей за 320 вынаходніцтваў.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў вёсцы Красны Кут (цяпер у Луганскай вобласьці Ўкраіны). У 1958 годзе скончыў Маскоўскую вышэйшую тэхнічную вучэльню імя Баўмана (цяпер Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўнівэрсытэт імя Баўмана). У 1958—1962 — навуковы супрацоўнік Інстытуту рухавікоў АН СССР. 1963—1965 — загаднік лябараторыі Інстытуту цепла- і масаабмену АН БССР.

1965—1977 — загаднік аддзелам і намесьнік дырэктара па навуковай працы, 1977—1987 — дырэктар Інстытуту ядзернай энэргетыкі АН БССР. Таксама ў 1971—1987 — генэральны канструктар перасоўнай атамнай электрастанцыі «Памір».

У 1980—1985 — дэпутат Вярхоўнага Савету БССР.

З 1990 року — дырэктар незалежнага беларускага інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад», заснаванага ў 1989 пры дапамозе Андрэя Сахарава, Алеся Адамовіча і Анатоля Карпава[4]. 1990—1994 — старшыня аб’яднанага экспэртнага камітэту Беларусі, Украіны й Расеі.

За сваю дзейнасьць быў звольнены з працы і зазнаў пагрозы ад Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, які пагражаў адправіць яго ў псыхіятрычную лякарню. Аднак пазьней беларускія ўлады прапанавалі яму працу ў дзяржаўным інстытуце «пры ўмове, што ён больш ня будзе займацца чарнобыльскай дзейнасьцю». Пазьбег двух замахаў на жыцьцё[5].

Апошнія рокі жыцьця быў праціўнікам пабудовы АЭС у Беларусі[6].

Памёр 25 жніўня 2008 року ў Рэспубліканскім шпіталі Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта пасьля апэрацыі на страўніку. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску[7].

Remove ads

Навуковая дзейнасьць

Працаваў у галіне ядзернай энэргетыкі і радыяцыйнай бясьпекі.

Аўтар больш як 300 навуковых працаў, у тым ліку 15 манаграфіяў, болей за 320 вынаходніцтваў.

Праца ў Чарнобылі

Удзельнічаў у ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з самага пачатку, скідаючы кантэйнэры з вадкім азотам з гелікаптэру ў рэактар. Нягледзячы на высокі ўзровень радыяцыі над гэтай зонай, ён здолеў выжыць, аднак астатнія тры пажарнікі зь ягонага гелікаптэру памерлі[5][8].

Праводзіў досьледы прадуктаў харчаваньня ў забруджаных радыяцыяй раёнах Беларусі, дамагаўся выселіць людзей з зоны радыюсам 100 км ад ЧАЭС[9].

Remove ads

Узнагароды і званьні

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads