Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі

Судовы орган у структуры ААН From Wikipedia, the free encyclopedia

Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі
Remove ads

Міжнародны трыбунал па абвінавачваньні асобаў, адказных за сур’ёзныя парушэньні міжнароднага гуманітарнага права, зьдзейсьненыя на тэрыторыі былой Югаславіі з 1991 году, больш вядомы пад скарочанай назвай Міжнародны трыбунал па былой Югаславіі (МТБЮ) — судовы орган ААН, створаны дзеля асуджэньня злачынстваў, зьдзейсьненых падчас вайны ў Югаславіі, а таксама іхніх выканаўцаў. Трыбунал разьмяшчаўся ў Гаазе (Нідэрлянды).

Хуткія факты Юрысдыкцыя, Заснаваны ...

Трыбунал быў заснаваны рэзалюцыяй №827 Рады Бясьпекі ААН 25 траўня 1993 року. У юрысдыкцыю суду ўваходзілі чатыры віды злачынстваў, учыненых на тэрыторыі былой Югаславіі пасьля 1991 року: сур’ёзныя парушэньні Жэнэўскай канвэнцыі, парушэньні правілаў вядзеньня вайны, генацыд і злачынствы супраць чалавецтва. Максымальны прысуд, які мог вынесьці трыбунал — пажыцьцёвае зьняволеньне.

Агулам была абвінавачаная 161 асоба; канчатковыя прысуды вынесеныя ў сьнежні 2004. Апошні з асуджаных, Горан Гаджыч, быў арыштаваны 20 ліпеня 2011. 31 сьнежня 2017 трыбунал фармальна скончыў існаваньне.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads