Мікалай Іванавіч Ільлініч

(пам. каля 1500) намесьнік менскі і смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Іванавіч Ільлініч (па-польску: Mikałaj Iwanawicz Ilinicz, ? — каля 1500) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, у 14941498 менскі намесьнік, у 1495 маршалак гаспадарскі, у 1499 смаленскі намесьнік.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

З роду Ільлінічаў герба «Корчак», сын намесьніка драгічынскага, а потым віцебскага і смаленскага Івана (Івашкі) й Ганны Даўгірдаўны.

Быў жанаты з Ганнай, дачкой Міхала Нацовіча і Кацярыны, спадчыньніцы Зэльвы і іншых маёнткаў, і меў сына Мікалая і трох дачок:

  1. Ганну, жонку Мікалая Зеновіча;
  2. Эльжбету, жонку Яна Шэметовіча;
  3. N., жонку Збожнага Вернэровіча.

Пасьля сьмерці Мікалая Іванавіча Ільлініча яго жонка выйшла другі раз замуж у 1502 годзе за Войтка Янавіча (Клочко).

Remove ads

Літаратура

  • Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. Warszawa: 1883.
  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.
  • Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads