Мікалай Дземянцей

савецкі і беларускі партыйны і дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Іванавіч Дземянцей (25 траўня 1930, в. Хотліна, Чашніцкі раён10 ліпеня 2018, Ждановічы) — беларускі савецкі палітычны дзяяч, Старшыня Вярхоўнага Савету БССР (1990—1991). Падтрымаў Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, пасьля чаго быў вымушаны пайсьці ў адстаўку ў жніўні 1991 года[1][2].

Хуткія факты Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 траўня 1930 году ў в. Хотліна Чашніцкага раёна Віцебскай вобласьці. У 1956 г. пачаў працаваць аграномам машынна-трактарнай станцыі[3]. У 1957 годзе ўступіў у Камумністычную Партыю Савецкага Саюза. У 1959 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Ад 1979 да 1989 году сакратар цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі па сельскай гаспадарцы[4].

Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР (28 ліпеня 1989 па 15 траўня 1990[5]).

Старшыня Вярхоўнага Савету БССР (19 траўня 1990 па 25 жніўня 1991).

У 1990 пад старшынствам Дземянцея Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

У 1996 — 2000 гг чалец Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ па прэзыдэнцкай квоце[6].

Аўтар кнігі ўспамінаў «Уроки жизни».

Ён дзядзька старшыні партыі Справядлівы сьвет С. Калякіна[7].

Памёр 10 ліпеня 2018 году ў Ждановічах ў Рэспубліканскім клінічным мэдычным цэнтры[8].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads