Ждановічы (Менскі раён)

аграгарадок у Менскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ждановічы (Менскі раён)
Remove ads

Ждано́вічы[1]вёска ў Менскім раёне Менскай вобласьці, на паўночны захад ад Менску, за МКАДам, на шашы Р28. Ждановічы ўваходзяць у склад і зьяўляюцца цэнтрам Ждановіцкага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Назва вёскі верагодна паходзіць ад доктара Здановіча, які ў пачатку ХХ стагодзьдзя знайшоў у навакольных лясах крыніцы мінэральнай вады. На набытай дзялянцы зямлі ў раёне цяперашняга санаторыя «Крыніца» ён адчыніў дом адпачынку на 10 ложкаў, жыхары якога лекаваліся мінэральнай вадой. Пазьней доктар Здановіч пабудаваў на непадалёкай чыгуначнай лініі плятформу і дабіўся, каб на ёй спыняўся цягнік «Менск — Вільня». Новы прыпынак назвалі «плятформа Здановіча», што пасьля Першай сусьветнай вайны паступова трансфармавалася ў назву «станцыя Ждановічы».

Пазьней Ждановічамі пачалі таксама называць блізкую вёску Патрэба (цяперашняя частка Ждановічаў на поўдзень ад чыгункі). Патрэба вядомая з XVI стагодзьдзя.

У студзені 1959 году ў вёсцы заснавалі саўгас «Ждановічы», які ў 2000-я гады стаў найбольшым у Беларусі вытворцам цяплічнай гародніны.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 7909 чалавек
  • 1999 год — 5287 чалавек

Транспарт

Thumb
Станцыя «Ждановічы»

Маецца чыгуначная станцыя, зь якой можна трапіць у цэнтар Менску на электрычцы. Канцавы прыпынак менскага аўтобуснага маршруту №44. Ходзяць тры маршруткі: дзьве ад станцыі Ждановічы да Менскага чыгуначнага вакзалу і плошчы Якуба Коласа, а таксама адна ад брамы Інтэрната глухіх дзяцей да ст. м. Пушкінская.

Інфармацыя для турыстаў

Помнікі архітэктуры

За 5 км на паўночны захад знаходзіцца гарадзішча, датаванае VI стагодзьдзем.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads