Мікалай Жуковіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Жуко́віч (10 студзеня [ст. ст. 28 сьнежня 1826] 1827, Дывін Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні, Расейская імпэрыя — 29 ліпеня 1908, Пружаны, Расейская імпэрыя) — праваслаўны сьвятар, пружанскі дабрачынны (1877—1908).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся 28 сьнежня 1827 году ў мястэчку Дывін Кобрынскага павету (цяпер у Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці) Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
Скончыў Літоўскую духоўную сэмінарыю (1849), рукапакладзены ў сан дыякана. 28 лістапада 1849 хіратаваны ў сан ярэя Царквы Нараджэньня Хрыстовага ў Пружанах. Неўзабаве пасьля пабудовы сабору Аляксандра Неўскага мітрафорны протаярэй Мікалай Жуковіч стаў яго настаяцелем.
Пра адносіны жыхароў Пружанаў да сьвятара сьведчыць факт паднясеньня ў дзень ягонага пахаваньня вянка з жывых кветак ад жыдоўскага насельніцтва места з надпісам: «Ад пружанскае жыдоўскае грамады справядліваму і гуманнаму протаярэю Мікалаю Жуковічу». Пахаваны ў капліцы на праваслаўных могілках.
Remove ads
Сям’я
- Сын Платон (1857—1919) — расейскі гісторык, прафэсар Пецярбурскай духоўнай акадэміі, чалец-карэспандэнт Расейскае Акадэміі навук.
- Сын Барыс — служыў памочнікам архіварыюса Сьв. Сынода, уваходзіў у склад Камісіі па разборы і апісаньні архіву Сьв. Сынода, удзельнічаў у апісаньні 2-га і складаў апісаньне 3-га тамоў «Архіву заходнерускіх уніяцкіх мітрапалітаў», браў удзел у складаньні «Апісаньня архіва Аляксандра-Неўскай лаўры за часам імпэратара Пятра Вялікага».
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads