Царква Нараджэньня Хрыстовага (Пружаны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Царква́ Нараджэ́ньня Хрысто́вага — першая праваслаўная царква ў Пружанах, збудаваная ў 1473 року князем кобрынскім Іванам з жонкай Фядорай. У дарчай грамаце 9 кастрычніка 1473, выдадзенай імі пратапопу Паўлу ў Кобрыні, паведамляецца пра ільготы царкве:

« …надаемо десятину нашу панску з нашага двора Добучинского от всего щосе знайдуе с усевов озимых и яриных збож… »

Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружан. р-на[1]

Славутасьць
Царква Нараджэньня Хрыстовага
КраінаВялікае Княства Літоўскае
МестаПружана
Каардынаты52°33′33″ пн. ш. 24°27′20″ у. д.
Канфэсіяправаслаўе
ЗаснавальнікІван Кобрынскі
Фядора з Рагатынскіх
Дата заснаваньня1473
Дата скасаваньняпершая палова XIX стагодзьдзя
Станзруйнаваная
Царква Нараджэньня Хрыстовага на мапе Беларусі
Thumb
Царква Нараджэньня Хрыстовага
Царква Нараджэньня Хрыстовага

Царква знаходзілася між вытокам Мухаўцу і паваротам на цяперашнюю вуліцу Камсамольскую (на месцы сучаснага рэстарана; паводле іншых зьвестак — на месцы сучаснага ўнівэрсаму[2]). Пазьней перабудоўвалася: у «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў» згадваецца як адна зь дзьвюх мураваных цэркваў Пружаны[3]. Згарэла ў першай палове XIX стагодзьдзя.

Remove ads

Настаяцелі

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads