Мікалай Ладуцька
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Алякса́ндравіч Ладу́цька (нар. 1959, Менск) — колішні старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту; генэрал-маёр.
Remove ads
Біяграфія
Мікалай Ладуцька скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (цяперашні БНТУ) у 1981 годзе і Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь у 2007 годзе. Працаваў у будаўніцтве і камсамольскім руху. У 2003 годзе стаў дырэктарам Упраўленьня капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкаму і ўдзельнічаў у будаўніцтве новага будынку Нацыянальнай бібліятэкі[1], у 2006 годзе — галавой адміністрацыі Фрунзэнскага раёну. 24 верасьня 2007 году быў прызначаны намесьнікам старшыні Менгарвыканкаму[2].
10 чэрвеня 2009 быў прызначаны выканаючым абавязкі старшыні Менгарвыканкаму ў сувязі зь перанесенай Міхаілам Паўлавым апэрацыяй[3]. 25 чэрвеня 2010 году быў прызначаны старшынём Менгарвыканкаму[4].
4 лістапада 2011 Аляксандар Лукашэнка прысвоіў Мікалаю Ладуцьку званьне генэрал-маёра[5].
6 лістапада 2014 вызвалены з пасады старшыні Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads