Андрэй Шорац
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Андрэ́й Ві́ктаравіч Шо́рац (нар. 1973, Віцебск, БССР) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня Менскага гарвыканкаму (2014—2018).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт (1995) і Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (1999).
Працаваў на Віцебскім прыборабудаўнічым заводзе, у 1997 стаў першым сакратаром Кастрычніцкага раённага камітэту БПСМ у Віцебску. З 1999 року на розных пасадах у Віцебскім абласным спажывецкім зьвязе, з 2002 — у Віцебскім аблвыканкаме, курыраваў пытаньні энэргетыкі, транспарту і сувязі, а з 2005 кіраваў управай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
З 8 чэрвеня 2010 году быў намесьнікам міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь[1]. 30 чэрвеня 2011 году быў адстаўлены[2] ў сувязі зь перамяшчэньнем на пасаду міністра[3].
6 лістапада 2014 року прызначаны старшынём Менгарвыканкаму[4]. 24 лістапада 2018 адстаўлены.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads