Мікалай Малдрык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Малдрык (1380-я — да 1439) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар (1425—1430) і канцлер вялікі літоўскі (1429).
Біяграфія
Прадстаўнік зьбяднелага шляхецкага роду Малдрыкаў з Радамскага павету. Мяркуецца, што кар’еру пачаў як каморнік каралевы польскай Ядвігі.
У пачатку XIV ст. уладкаваўся ў канцылярыю вялікага князя Вітаўта. У 1412 склаў прывілей Вітаўта аб наданьні Віленскаму капітулу воласьці Убарць, па чым да 1430 несупынна выступаў як вялікакняскі пісар і сакратар канцылярыі. Займаў першынства сярод іншых сакратароў канцылярыі (фактычна быў канцлерам, пра што сьведчыць дакумэнт 1429).
Выконваў дыпляматычныя місіі: праводзіў перамовы з крыжакамі пра пагранічныя праблемы, у 1429 разам з панамі Румбальтам і Гаштольдам быў паслом да Ягайлы ў справе каранацыі Вітаўта.
Часта наведваў Польшчу, дзе валодаў шэрагам вёсак і дзе жыла ягоная жонка. Атрымліваў ад Вітаўта заможныя падарункі (пазычаў грошы нават Ягайлу), што выклікала незадаволенасьць у вялікай княгіні Ульяны Гальшанскай. Памёр, заняты гаспадарчымі клопатамі ў сваіх маёнтках у Польшчы[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads