Гаштольд

(пам. 1364) староста вялёнскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гаштольд, Гастаўт (? — 1364) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста вяленскі. Пачынальнік роду Гаштольдаў.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Імя

Гасьцівалд або Касталд, пазьней Гастальд, Гастаўд або Гастаўт (Gastivald, Castald, Gastaldius[1], Gastald[2], Gastold[3][4], Gastaud[5], Gastaut[6]) — імя германскага паходжаньня[7]. Іменная аснова -гаст- (-каст-, -гест-) (імёны ліцьвінаў Гасьціла, Гестар, Каштарт; германскія імёны Gastila, Gaster, Kastert) паходзіць ад гоцкага і германскага gasts 'госьць, вандроўнік', а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[8].

Адпаведнасьць імя Гастаўт (Гайстаўт) германскаму імю Gastaldius сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[1][9]. Германскае паходжаньне імя Гаштольд (Gasztołt, Gastoldus, Gastawdus, Gastowdus) таксама сьцьвярджае этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук[3].

Варыянт імя ў гістарычнай крыніцы: hauptman Gastoud (Хроніка Віганда)[10]; Gawstad[11] (1412 год)[12].

Remove ads

Біяграфія

Зь літоўскага баярскага роду. Паводле «Хронікі» Віганда з Марбургу, у 1364 годзе кіраваў абаронай замка Вялёны ад крыжакоў. Страціўшы надзею на дапамогу, здаў замак рыцарам і быў імі забіты[13].

Меў сына Андрэя, старосту віленскага.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads