Мікалай Мікалаевіч Корбут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Корбут (нар. у 1963 годзе ў вёсцы Ужа Капыльскага раёну Менскай вобласьці[1]) — беларускі дзяржаўны дзяяч, кіраўнік справамі прэзыдэнта Беларусі (з 4 сьнежня 2009).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1988).
Працаваў інструктарам, вядучым спэцыялістам Менскага райкаму прафсаюзаў работнікаў АПК, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзелу Камітэту па зямельнай рэформе.
З 1994 па 2001 гады быў начальнікам управы па абслугоўваньні дыпляматычнага корпусу і афіцыйных дэлегацыяў «Дыпсэрвіс» упраўленьня справамі прэзыдэнта. У 2001 годзе стаў намесьнікам кіраўніка справаў прэзыдэнта.
4 сьнежня 2009 году прызначаны кіраўніком справаў прэзыдэнта [2].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны мэдалём «За працоўныя заслугі».
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads