Мікалай Нагнібяда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міко́ла Льво́віч Нагнібяда́ (па-ўкраінску: Микола Львович Нагнибіда; 20 верасьня [ст. ст. 7 верасьня] 1911, Папоўка, Екацярынаслаўская губэрня, Расейская імпэрыя — 16 верасьня 1985, Кіеў, УССР, СССР) — украінскі савецкі паэт, перакладчык. Ляўрэат Сталінскай прэміі (1952), Заслужаны работнік культуры Беларусі (1974).
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся ў вёсцы Папоўка (цяпер Сьмірнавое Більмацкага раёну Запароскай вобласьці Украіны) у сям’і фэльчара. Скончыў сямігодку і ФЗВ.
У 1929—1931 працаваў сьлесарам Харкаўскага вэлязаводу, пасьля на новабудоўлях «Днепрагэсу». Навучаўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі (Харкаў).
Служыў на Чарнаморскім флёце. Удзельнік Другой сусьветнай вайны у складзе Чырвонае арміі. Журналіст газэтаў «Ленінська зміна», «Харьковский паровозник», «Коммунист». У 1942—1947 роках працаваў на радыёвяшчальнай станцыі імя Тараса Шаўчэнкі ў Саратаве, загадваў сэктарам друкаванай прапаганды ЦК ЛКСМУ, быў сакратаром рэдакцыі «Молодь України», сакратаром рдакцыі часопісу «Дніпро».
У 1946 року скончыў Кіеўскі пэдагагічны інстытут імя Горкага. Жыў у Кіеве. Памёр 16 верасьня 1985 року. Пахаваны на Байкавых могілках.
У роднай вёсцы паэта дзейнічае ягоны музэй.
Remove ads
Творчасьць
Вершы пачаў пісаць на новабудоўлях «Днепрагэсу». Да пачатку Другой сусветнай вайны выйшлі зборнікі вершаў «Дняпроўская вясна» (1932), «Зерне» (1933), «Днепраград» (1937). Пасьля да 1984 року пабачыў сьвет яшчэ 21 зборнік вершаў, паэмаў, балядаў. Аднак у гісторыю літаратуры увайшоў не арыгінальнаю, а перакладніцкаю творчасьцю. Нагнібяда — адзін з найвыбітнейшых і найпладавіцейшых перакладнікаў беларускай паэзіі, уганараваны званьнем заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1974).
Адзін зь нешматлікіх перакладнікаў славацкага паэта Людавіта Штура.
Remove ads
Прэміі і ўзнагароды
- Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952)
- Дзяржаўная прэмія УССР імя Тараса Шаўчэнкі (1970)
- ордэн Леніна
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга
- мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаны работнік культуры БССР
Літаратура
- Українська літературна енциклопедія. — К.: 1995 Т. 3. — С. 444.
- Шевченківські лауреати. 1962–2007: Енциклопедичний довідник / Автор-упор. М. Г. Лабінський; вступ. слова І. М. Дзюба, Р. М. Лубківський. — 2-ге вид., змін. і доп.. — К.: Криниця, 2007. — С. 413—414. — 768 с. — ISBN 978-966-7575-81-6
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads