Мікалай Пац (сын Юрыя)
(пам. каля 1545) ваявода падляскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Пац (? — каля 1550) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (1509—1542) і падкаморы вялікі літоўскі (1527—1542), ваявода падляскі (з 1543).
Трымаў Пераломскае і Госкае намесьніцтвы. Граф Сьвятой Рымскай імпэрыі (1515).
Remove ads
Біяграфія
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Юрыя, намесьніка полацкага, і Фядоры з Рагатынскіх[1].
Меў шматлікія маёнткі, у якіх станам на 1528 было каля 7,5 тыс. сялянскіх двароў[2]. У 1510 распачаў засяленьне зямель у ваколіцах места Сейны. Першы двор заснаваў на месцы сучасных Бержніках (пазьней у 1547—1557 вялікая княгіня Бона Сфорца заснавала тут места), разам зь якім пачалі ўзьнікаць іншыя паселішчы.
Ажаніўся з князёўнай Аляксандрай Гальшанскай. Меў зь ёй сыноў Мікалая, Станіслава, Дамініка і Паўла, ад якіх пайшлі галіны роду, а таксама дачок Ядвігу, Аляксандру і Фядору.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads