Сейны

места і гміна ў Падляскім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Сейны
Remove ads

Се́йны (польск. Sejny) — места ў Польшчы, на рацэ Марысе. Адміністрацыйны цэнтар Сейненскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2012 год — 5641 чалавек. Знаходзяцца за 133 км на поўнач ад Беластоку

Хуткія факты
Remove ads

Сейны — магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны). Побач зь местам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі летувісаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдяў.

Remove ads

Назва

Юры Грудзінскі, які ў 1593 годзе заснаваў мястэчка на месцы сучасных Сейнаў, сьпярша назваў яго Юр’евам (Juriewo) — ад беларускай формы свайго імя (польская форма — Jerzy). Аднак назва не прыжылася і мястэчка сталі называць Сейнамі паводле ракі Сейны (цяпер Марыха). У яцьвяскай мове ёсьць слова seina, якое азначае прырэчныя травы. Зь яцьвяскай мовы таксама выводзяць назвы азёраў і мясцовасьцяў у ваколіцах Сейнаў.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Гісторыя Сейнаў вядзецца ад 22 сьнежня 1522 году, калі тут заснавалі двор. У гэты час ён уваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1593 годзе Юры Грудзінскі, староста пераломскі, выкупіў двор у Сапегаў і заснаваў тут мястэчка, якое зь цягам часу сталі называць Сейнамі.

У 1602 годзе Грудзінскія заснавалі ў Сейнах кляштар дамініканаў. У XVII ст. мястэчка, відаць, атрымала Магдэбурскае права і герб: у блакітным полі выява Сьвятога Юрыя Пераможцы, які перамагае цмока[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сейны апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету Аўгустоўскай губэрні. У канцы XIX ст. у Сейнах было 249 будынкаў, дзеялі касьцёл, збор і сынагога. Штовосень у месьце адбываўся кірмаш, дзе галоўным прадметам гандлю былі сушаныя грыбы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сейны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сейны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Сувальскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.

За часамі Другой сусьветнай вайны зь верасьня 1939 да 1945 году Сейны знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1828 год — 3514 чал.; 1838 год — 3245 чал.; 1848 год — 3902 чал.; 1856 год — 3274 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2012 год — 5641 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Збор эвангелісцкі (XIX ст.; цяпер касьцёл Маці Божай Чанстахоўскай)
  • Капліца Сьвятой Агаты (1789)
  • Касьцёл Адведзінаў Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (1610—1619, 1760)
  • Ратуша (1846)
  • Сынагога Белая (1860—1870)

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads