Мікалай Рабых

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́й Рабы́х (нар. 11 лютага 2001 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Баранавічаў» (у арэндзе з мазырскай «Славіі»).

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец мазырскай «Славіі», дзе гуляў за юнацкія каманды. У 2020 годзе выступаў за мазырскі «Мантажнік» у Кубку Беларусі[2]. Да сэзону 2022 году пачаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Славіі», аднак ад пачатку сэзону выступаў за дубль. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 22 кастрычніка 2022 году, калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы з койданаўскім «Арсэналам» (1:1). У 2023 годзе працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, выходзячы на замену. У жніўні 2023 году быў аддадзены ў арэнду ў «Маладэчна»[3]. Па заканчэньні арэнды ў сьнежні 2023 году пакінуў маладэчанскі клюб[4] і вярнуўся ў «Славію»[5], дзе замацавацца ня здолеў. Улетку 2025 году на правах арэнды прыяднаўся да «Баранавічаў»[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads