Мікалай Сьлюнькоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́й Мікі́тавіч Сьлюнько́ў (26 красавіка 1929, вёска Гарадзец Рагачоўскага раёну Гомельскай вобласьці — 9 жніўня 2022) — савецкі партыйны дзеяч, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971), Герой Сацыялістычнай Працы (1974).

Remove ads

Біяграфія

Пасьля сканчэньня школы зьехаў у Менск, дзе скончыў Менскі аўтамеханічны тэхнікум (1950). Працаваў на Менскім трактарным заводзе памочнікам майстра, майстрам, старэйшым майстрам, намесьнікам начальніка, начальнікам цэха, намесьнікам старшыні і старшынём заводзкага прафэсійнага саюзу МТЗ.

Сябра КПСС з 1954 году. Скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1954—1962).

У 1960—1965 гадах — дырэктар Менскага заводу трактарных запасных частак (цяперашні Менскі завод шасьцёрнаў); у 1965—1972 — дырэктар Менскага трактарнага заводу, генеральны дырэктар Менскага вытворчага трактарабудаўнічага аб’яднаньня.

У 1972—1974 гадах першы сакратар Менскага гаркаму партыі. Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 3 студзеня 1974 году «за выбітныя дасягненьні ў кіраваньні Менскім вытворчым трактарабудаўнічым аб’яднаньнем, партыйнай арганізацыяй Беларусі» Сьлюнькову Мікалаю Мікітавічу нададзена званьне Героя Сацыялістычнай Працы з уганараваньнем ордэнам Леніна і залатой зоркай «Серп і молат».

У 1974—1983 гадах намесьнік старшыні Дзяржпляну СССР. З 31 студзеня 1983 па 6 лютага 1987 году[2] першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі.

З 1987 году сакратар ЦК КПСС, сябра Палітбюро ЦК КПСС, адначасна ў 1987—1988 гг. загаднік Эканамічнага аддзелу ЦК КПСС. З 1987 году быў абіраны дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР 7, 10, 11 скліканьняў, народны дэпутат СССР з 1989 году. З 1988 году старшыня Камісіі ЦК КПСС па пытаньнях сацыяльна-эканамічнай палітыкі.

Аварыя на ЧАЭС

Калі ў красавіку 1986 году выбухнуў Чарнобыль, прэзыдэнт Акадэміі навук БССР Мікалай Барысевіч разам з дырэктарам Інстытуту ядзернай энэргетыкі «Сосны» Васілём Несьцярэнкам прынесьлі першаму сакратару ЦК КПБ Мікалаю Сьлюнькову мапы радыяцыйнага забруджваньня і патрабавалі адсяленьня людзей. Сьлюнькоў заявіў: «Ня трэба сеяць паніку», паклаў дакумэнты і прапановы ў сэйф і зьехаў у адпачынак[3].

Паводле адмысловай Камісіі Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га скліканьня па расьсьледаваньні дзейнасьці службовых і іншых асобаў, датычных да ўтойваньня інфармацыі аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС, Сьлюнькоў адыграў ключавую ролю ў тым, што ў першыя дні аварыі на ЧАЭС інфармацыя пра небясьпеку радыяцыі не была даведзеная да жыхароў Беларусі. Пісьменьнік Алесь Адамовіч, які ў першыя ж дні пасьля аварыі дамогся прыёму ў Сьлюнькова і пераконваў яго ў магчымых катастрафічных наступствах аварыі, пазьней назваў яго «Чарнобыльскім Пілятам»[4].

З 1990 году на пэнсіі. Жыў у Маскве.

Папярэднік
Ціхан Кісялёў
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
1983—1987
Наступнік
Яфрэм Сакалоў
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads