Мікалай Янчук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Андрэ́евіч Янчу́к (псэўданімы: Н. Корницкий, Białorusin; крыптонимы: Н. Я., Я. Н., Я.; 17 (29) лістапада 1859, в. Карніца, Канстанцінаўскі павет, Сядлецкая губэрня, Расейская імпэрыя — 6 сьнежня 1921, Масква, РСФСР) — пісьменьнік, этнограф, фальклярыст, літаратуразнавец, антраполяг.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і ўніяцкага сьвятара. Скончыў расейскую школу ў Карніцы (1871), вучыўся ў гімназіях Бельску і Масквы. Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт (1885). Працаваў настаўнікам, у 1892 г. вывучаў гарадзішчы в. Чэрнікаўшчына на Койданаўшчыне. З 1892 г. памочнік бібліятэкара Румянцаўскага музэю, хавальнік Дашкаўскага этнаграфічнага музэю ў Маскве. У 1889—1903 гг. сакратар аддзяленьня этнаграфіі Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалёгіі і этнаграфіі пры Маскоўскім унівэрсытэце, з 1901 г. стваральнік і кіраўнік Музычна-этнаграфічнай камісіі гэтага таварыства. Адзін з заснавальнікаў часопісу «Этнографическое обозрение». Пасьля 1917 г. чытаў курс беларускай і ўкраінскай літаратур у Маскоўскім унівэрсытэце, удзельнічаў у рабоце камісіі па арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту. У 1918—1921 гг. чалец Беларускага навукова-культурнага таварыства ў Маскве, супрацоўнічаў зь Беларускім нацыянальным камісарыятам і Беларускім пададдзелам аддзелу асьветы нацыянальных меншасьцяў Народнага камісарыяту асьветы РСФСР, у 1921 г. прафэсар катэдры беларускай літаратуры і этнаграфіі БДУ, куды чытаць лекцыі студэнтам езьдзіў з Масквы. У адну з такіх паездак, вяртаючыся з Менску ў Маскву, захварэў на тыфус і неўзабаве памёр. Пісаў на беларускай, польскай і расейскай мовах ды палескай гаворцы.
Remove ads
Творы
- Малорусская свадьба в Корницком приходе Константиновского уезда Седлецкой губернии. Москва. 1886.
- А. К. Киркор, ученый исследователь Литвы и Белоруссии. (Некролог). Читано в заседании Московского археологического общества. Киев. 1887.
- А. К. Киркор. Краткий очерк жизни и деятельности. Москва 1888.
- По Минской губернии. (Заметки из поездки в 1886 году). Москва. 1889.
- К истории и характеристики женских типов в героическом эпосе. Москва. 1900.
- О мнимонародных белорусских песнях исторического и мифологического содержания. Харьков. 1908.
- Словарь членов Общества любителей российской словесности. Москва. 1911.
- Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Старажытны пэрыяд. Менск. 1922.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads