Мікаэль Люстыг
швэдзкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Мікаэ́ль Лю́стыг (па-швэдзку: Carl Mikael Lustig; нар. 13 сьнежня 1986 году, Умеа, Швэцыя) — колішні швэдзкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Швэцыі.
Remove ads
Кар’ера
Раньнія гады
Сваю футбольную кар’еру Люстыг пачынаў у швэдзкім клюбе «Сандокернс СК», які выступае ў ніжэйшых дывізіёнах краіны. У 2004 годзе ён перайшоў у каманду «Умеа», зь якой у сэзоне 2005 году дасягнуў першага месца ў трэцім дывізіёне Швэцыі, што дало права выступаць у наступным сэзоне ў Супэрэтане.
«Сундсваль»
У жніўні 2005 году Люстыг падпісаў кантракт з клюбам «ГІФ Сундсваль»[2]. Да заканчэньня сэзону 2005 году ён пасьпеў правесьці толькі 8 сустрэчаў у Альсвэнскане, у якіх ён 2 разы адзначыўся забітым мячом. Гэта ня выратавала ягоны новы клюб ад перадапошняга месца ў чэмпіянаце Швэцыі, таму «Сундсваль» вылецеў у другі па сіле дывізіён. У наступным сэзоне 2006 году Люстыг канчаткова замацаваўся ў аснове каманды, правёўшы 28 матчы й забіўшы 3 галы. У 2007 годзе ён разам з камандай фінішаваў на трэцім месцы ў Супэрэтане, што азначала вяртаньне каманды ў Альсвэнскан.
«Русэнборг»
У ліпені 2008 году Люстыг перайшоў у нарвэскі клюб «Русэнборг». Сума пераходу склала 8 млн швэдзкіх кронаў[3], кантракт быў падпісаны на тры з паловай гады. З 2009 году швэдзкі футбаліст зьяўляўся гульцом асноўнага складу. У 2009 і 2010 гадох ён разам з камандай станавіўся чэмпіёнам Нарвэгіі. Сваёй гульнёй ён прыцягнуў увагу адразу некалькіх эўрапейскіх клюбаў: у прыватнасьці, цікавасьць да яго праяўлялі ангельскі «Ўэст Гэм Юнайтэд»[4], італьянскія «Мілян»[5] і «Леччэ»[6].
«Сэлтык»
1 студзеня 2012 году Мікаэль Люстыг на правах вольнага агента далучыўся да шатляндзкага «Сэлтыку»[7].
Remove ads
Міжнародная кар’ера
У студзені 2008 году трэнэр галоўнай зборнай краіны Лярс Лягербэк уключыў абаронцу ў склад каманды на таварыскія гульні. 19 студзеня Мікаэль дэбютаваў у зборнай Швэцыі, выйшаўшы на поле ў сустрэчы супраць зборнай ЗША, у якой швэды атрымалі паразу зь лікам 0:2[8].
Дасягненьні
«Русэнборг»:
- Чэмпіён Нарвэгіі (2): 2009, 2010
«Сэлтык»:
- Чэмпіён Шатляндыі (8): 2012, 2013, 2014, 2015, 2016, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка Шатляндыі (4): 2013, 2017, 2018, 2019
- Уладальнік Кубка шатляндзкай лігі (4): 2015, 2017, 2018, 2019
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads