Мікель Сан Хасэ

гішпанскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікель Сан Хасэ
Remove ads

Мікель Сан Хасэ Дамінгес (па-гішпанску: Mikel San José Domínguez; нар. 30 траўня 1989 году, Памплёна, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Гішпаніі.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

«Лівэрпул»

Сэзон 2009—2010 году Мікель правёў у арэндзе ў «Атлетыку» Більбао[4], дзе добра сябе праявіў і заваяваў сталае месца ў першай камандзе. Басконскі клюб меў дамоўленасьць зь «Лівэрпулам» аб тым, што атрымае магчымасьць да 31 ліпеня 2010 году выкупіць кантракт гульца за 3 мільёны эўра[4].

«Атлетык»

19 траўня было абвешчана аб тым, што клюбы дамовіліся, і Сан Хасэ пераходзіць у «Атлетык» на сталай аснове[5]. Агулам правёў за клюб 397 матчаў, у тым ліку 304 матчы ў Ля Лізе[6]. Забіў 37 галоў, зь іх 27 у Ля Лізе. У ліпені 2020 году «Атлетык» ня стаў працягваць кантракт з вэтэранам клюба[7].

«Бірмінггэм Сіці»

21 верасьня 2020 году стаў гульцом «Бірмінггэма»[8][9], які выступае ў другім паводле сілы Чэмпіянаце футбольнай лігі Ангельшчыны.

Remove ads

Дасягненьні

«Атлетык»:

  • Уладальнік Супэркубка Гішпаніі: 2015

Гішпанія:

  • Чэмпіён Эўропы (юнакі да 19 году): 2007
  • Чэмпіён Эўропы (юнакі да 21 году): 2011

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads