Міклаш Кюзьміч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́клаш Кюзьміч (па-славенску: Mikloš Küzmič, па-вугорску: Küzmics Miklós; 15 верасьня 1737, Дольні Славэчы, Габсбурская манархія — 11 красавіка 1804, Канчаўцы, Аўстрыйская імпэрыя) — рымакаталіцкі сьвятар, пісьменьнік, перакладнік.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Міклаш Кюзьміч нарадзіўся ў Прэкмур’і, якое ў той час уваходзіла ў склад Вугоршчыны. Ягонымі бацькамі былі Янаш Кышміч і Эльжбэта Леў. Меў сястру Жужану (Жыжану). Сьвятарскае пасьвечаньне прыняў прыкладна ўлетку 1763. Сьпярша служыў у Горнай Лендаве (Градзе), а пасьля да свайго скону ў 1804 — у Канчаўцах.
Творчасьць
Напісаў 7 кніг, якімі карысталіся ў цэрквах ды школах. Найбольш значная зь іх — «Абэцэднік» — першы дзьвюхмоўны падручнік для вугорскіх славенцаў, перакладзены ім зь нямецкай мовы. Гэтая кніга, выдадзеная ў 1790 року, зьмяшчала першы славенска-вугорскі слоўнік.
Пераклаў на прэкмурскую мову чатыры Эвангельлі, выдадзеныя ў 1804 року ў Сомбатхеі пад назовам «Сьвятыя Эвангельлі». Дзякуючы сваім кнігам падштурхнуў самасьвядомасьць прэкмурскага народу і захаваў ягоную гутарковую мову. Разам са Штэванам Кюзьмічам, уплывовым пратэстанцкім дзеячом (аднак не сваяком, нягледзячы на аднолькавыя прозьвішчы), заклаў пачаткі літаратурнай прэкмуршчыны.
Remove ads
Творы
- «Кароткая сума вялікага катэхізысу» (Шопран, 1780)
- «Сьвятыя Эвангельлі» (1780)
- «Славенскі малітоўнік» (1780)
- «Pomoucs beté'snih, i mirajoucsih» (1781)
- «Малітоўная кніга, на карысьць славенскага народу» (1783)
- «Абэцэдная кніжка для народных школаў» (Буда, (1790)
- «Старога і Новага Запаветаў сьвятой гісторыі кароткая сума» (Сомбатхей, 1796)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads