Міклаш Хорці

Вугорскі палітычны дзяяч, рэгент, адмірал From Wikipedia, the free encyclopedia

Міклаш Хорці
Remove ads

Міклаш Хорці (па-вугорску: Horthy Miklós; 18 чэрвеня 1868, Кендэрэш, Вугоршчына — 9 лютага 1957) — дзяржаўны дзяяч Вугоршчыны. Контар-адмірал (1918).

Хуткія факты 4-ы рэгент Вугорскага каралеўства, Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Скончыў вайскова-марскую акадэмію ў г. Фіюме (цяпер Рыека ў Харватыі), служыў у ВМФ Аўстра-Вугоршчыны. У Першую сусьветную вайну камандаваў крэйсэрам, ВМФ (з 1918); у 1918 здушыў паўстаньне вайсковых маракоў у порце Котар (цяпер у Чарнагорыі). 3 1919 вайсковы міністар вугорскага ўраду ў г. Сэгед, галоўнакамандуючы нацыянальнай арміяй, якая дзейнічала супраць Вугорскай Савецкай Рэспублікі. Пасьля яе падзеньня праводзіў белы тэрор. 3 1 сакавіка 1920 рэгент (правіцель) Вугорскага каралеўства (якое ня мела караля). Устанавіў аўтарытарны рэжым, у зьнешняй палітыцы з 1930-х г. арыентаваўся на нацысцкую Нямеччыну, на баку якой Вугоршчына ўдзельнічала (з 1941) у вайне супраць СССР. Аднак у 1944 намагаўся заключыць перамір’е з СССР, шукаў кантакты з ЗША і Вялікабрытаніяй, за што ў кастрычніку 1944 скінуты нямецкімі і мясцовымі фашыстамі і інтэрнаваны ў Баварыі. 3 1949 жыў у Партугаліі.

Remove ads

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Міклаш Хорцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads