Рыека
места ў Харватыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рые́ка (па-харвацку: Rijeka) — горад у Харватыі ў паўночнай Далмацыі недалёка ад Істрыі. Галоўны марскі порт і трэці паводле велічыні горад у Харватыі пасьля Загрэбу і Спліту. Ён разьмешчаны ў Прыморска-Горскай жупаніі ў Кварнэрскай затоцы на Адрыятычным моры. Насельніцтва места складае 128 624 жыхароў на 2011 год[2]. Гарадзкая аглямэрацыя ўключае ў сябе сумежныя гарады і муніцыпалітэты і мае насельніцтва больш чым 240 000 чалавек.
Гістарычна склалася, што з-за свайго стратэгічнага становішча, а таксама дзякуючы разьмяшчэньню глыбакаводнага порту, горад быў мэтай уладаньня асабліва сярод Італіі, Вугоршчыны і Харватыі. Дэмаграфічныя паказчыкі гораду мяняліся ў горадзе шмат разоў за апошнія стагодзьдзя. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 2011 году, пераважная большасьць грамадзянаў (82,52%) складаюць харваты, нароўні зь невялікай колькасьцю басьнійцаў, італьянцаў і сэрбаў.
Эканоміка гораду ў значнай ступені залежыць ад суднабудаваньня і марскога транспарту. У Рыецы месьцяцца Харвацкі нацыянальны тэатар імя Івана Зайца, а таксама Рыецкі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1973 годзе[3].
Лінгвістычна, акрамя харвацкай, насельніцтва таксама выкарыстоўвае свой уласны ўнікальны дыялект вэнэцыянскай мовы — фіюманскі дыялект. Носьбітамі гэтага дыялекту зьяўляюцца прыкладна 20 тысячаў чалавек сярод аўтахтонных харватаў і розных меншасьцяў. У горадзе ёсьць асобны раён Трсат, які зьяўляецца турыстычнай славутасьцю Харватыі і месцам паломніцтва каталікоў.
У 2016 годзе Рыека была абрана ў якасьці культурнай сталіцы Эўропы 2020 году, разам з ірляндзкім горадам Голўэй[4].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads