Мікоз
грыбковае захворваньне жывёлаў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікоз (па-грэцку: μύκης — грыб) — грыбковая інфэкцыя лёгкіх і скуры жывёлаў і чалавека, што выклікаецца ўдыханьнем і пранікненьнем у скуру грыбковых спораў(be). Найчасьцей пашкоджвае скуру і пазногці пальцаў ступняў(en) і кісьцяў, таксама скуру тулава, валасістую частку галавы. Прыводзіць да такіх ускладненьняў, як экзэма(en), алергія, гнойная інфэкцыя, рожыстае(en) запаленьне.

Remove ads
Папярэджаньне
Прадухіленьню хваробы спрыяюць:
- штодзённае мыцьцё ног цёплай вадой з мылам;
- выціраньне да суха ног між пальцамі пасьля душа;
- рэгулярнае ачышчэньне мыйнымі сродкамі дывановых пакрыцьцяў, падлогі, ваннай, манікюрных нажніцаў і пэдыкюрных прыладаў, губак, мачалак;
- нанясеньне процігрыбковага крэма, мазі ў гарачы час году;
- адначаснае лячэньне з хворымі сваякамі дзеля ўнікненьня паўторнага заражэньня;
- хаджэньне абутым у лазьні, басэйне і спартзале;
- душ з мачалкай і мылам пасьля пляжа.
Remove ads
Чыньнікі
Заражэньню грыбком спрыяюць цяпло і вільгаць у месцах агульнага карыстаньня (басэйн, душавы пакой, лазьня, пляж, спартовая зала), працяглае нашэньне цеснага, нязручнага, невэнтыляванага абутку, сваякі з захворваньнем, дэфармацыя ступняў, парушэньне кровазвароту ў сасудах ног, цукровы дыябэт, вузкія міжпальцавыя прамежкі, павышаная патлівасьць скуры, мікратраўмы.
Праявы
Напачатку праяўляецца праз пачырваненьне, запаленьне, сьверб скуры. Потым зьяўляюцца пухіркі, якія лопаюцца, ператвараюцца ў эрозіі і трэшчынкі. Пасьля іх загойваньня назіраецца лушчэньне скуры. Скура становіцца сухой з прыкметнымі раўчукамі. Утвараюцца трэшчыны, адбываецца патаўшчэньне скуры.
Аб грыбковым парушэньні пазногцевых пласьцінак сьведчыць памутненьне, станчэньне, патаўшчэньне пазногцяў, зьяўленьне на іх палосаў і плямаў[1].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads