Споры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Споры — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Разьмешчанае за 5 км на паўднёвы захад ад Паставаў каля вёскі Шыркі. Належыць да групы Пастаўскіх азёр.
Возера
Споры
Споры на мапе Беларусі ![]() ![]() Споры |
Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзелкі. Плошча возера складае 0,7 км². Найбольшая глыбіня возера — 20,8 м. Даўжыня Спораў складае 1,45 км, найбольшая шырыня — 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,89 км. Аб’ём вады ў возеры складае 3,38 м³, плошча вадазбору возера — 48 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—20 мэтраў. На поўначы і захадзе схілы парослыя лесам, а на паўднёвым усходзе і ўсходзе разараныя.
Заходняя частка возера глыбакаводная, усходняя — мелкаводная, з плоскім дном. Прыблізна ў цэнтры возера паміж глыбокай і мелкаводнай часткамі разьмяшчаецца выспа, плошча якой складае 0,015 км². У возеры ёсьць 3 вялікія затокі. Берагі пакрытыя хмызьняком, месцамі зьліваюцца з схіламі. Мелкаводзьдзе пяшчанае, а глыбакаводная зона высланая глеем.
Возера зарастае да глыбіні 4,5—5,2 мэтру.
Праз возера цячэ рака Спорыца і злучае яго з азёрамі Сьвітка і Задзеўскае. У возера ўпадае ручай Варонаўка. Таксама з возера Споркі ўпадае ручай.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads