Мікола Аксаміт
беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікола (Мікалай) Уладзімеравіч Аксаміт (1954—2024) — беларускі праваабаронца і палітык, у 1990—1995 гадох адзін з членаў Апазыцыі БНФ у складзе Вярхоўнага Савету БССР 12-га скліканьня. Абраны да Ваўкавыскай гарадзкой выбарчай акругі № 248 Гарадзенскай вобласьці. Працаваў мастаком-афарміцелем.
У красавіку 1995 году ўдзельнічаў у галадоўцы пратэсту супраць правядзеньня рэфэрэндуму, сярод пытаньняў якога была зьмена дзяржаўнай сымболікі і наданьне расейскай мове статусу дзяржаўнай[3].
Пазьней працаваў юрыстам у праваабарончым цэнтры «Аслона».
У 2004 годзе быў даверанай асобай Мікалая Аўтуховіча на выбарах у Палату прадстаўнікоў[4]. Пасьля выбараў два тыдні трымаў галадоўку ў знак пратэсту супраць фальсыфікацыяў вынікаў галасаваньня[5][6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads