Вячаслаў Кебіч
беларускі дзяржаўны дзяяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вячасла́ў Фра́нцавіч Ке́біч (10 красавіка 1936, в. Канюшаўшчына Наваградзкага ваяводзтва, цяпер Валожынскі раён — 9 сьнежня 2020) — беларускі палітык, першы прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 1990 па 1994 год.
Remove ads
Remove ads
Біяграфія

Адукацыя
- Машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытуту (цяпер БНТУ).
- Менская вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПБ.
Працоўны шлях
Пасьля сканчэньня інстытуту працаваў інжынэрам-тэхнолягам, старэйшым інжынэрам-тэхнолягам, начальнікам участку, начальнікам цэха, намесьнікам галоўнага інжынэра Менскага заводу аўтаматычных лініяў.
- 1973—1978 — галоўны інжынэр, дырэктар Менскага станкабудаўнічага заводу імя Кірава.
- 1978—1980 — генэральны дырэктар Менскага вытворчага аб’яднаньня па выпуску працяглых і адразных станкоў імя Кірава.
- 1980—1985 — другі сакратар ЦК КПБ, загадчык аддзелу ЦК КПБ.
- 1985—1990 — намесьнік Старшыні Савета Міністраў БССР — Старшыня Дзяржпляну БССР.
- 1989—1992 — народны дэпутат СССР.
- Народны дэпутат Рэспублікі Беларусь ад Іванаўскай выбарчай акругі № 120 Берасьцейскай вобласьці[2].
- 1990—1994 — Старшыня Савета Міністраў БССР, прэм’ер-міністар Беларусі.
- 1995—1996 — дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі.
- 1996—2004 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў.
Сябра КПСС (1962—1991), сябра ЦК КПСС (1990—1991).
Удзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах 1994 году, дзе саступіў у другім туры Аляксандру Лукашэнку. Пасьля выбараў узначаліў Беларускі гандлёва-фінансавы саюз.
Памёр 9 сьнежня 2020 году[3].
Remove ads
Асабістае жыцьцё
Жонка Алена, у 1993 годзе працавала ў камэрцыйнай фірме[4].
Узнагароды
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга.
- Ордэн «Знак Пашаны».
- Заслужаны машынабудаўнік БССР.
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР.
- Ганаровая грамата Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета Беларусі (1996).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads