Мікола Аўрамчык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікола Якаўлевіч Аўрамчык (14 студзеня 1920, Плёсы, Бабруйскі павет, Гомельская губэрня — 8 траўня 2017, Менск) — беларускі паэт, пісьменьнік, перакладчык.
Remove ads
Біяграфія
Зь сялянскае сям’і. Вучыўся ў школах у вёсках Плёсы і Цялушы. Працаваў паштальёнам і тэлефаністам на пошце[1]. У 1938 годзе паступіў на філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту, адначасова працаваў у рэдакцыі газэты «Піянер Беларусі». У час нямецка-савецкай вайны ўдзельнічаў у якасьці радавога гвардыі ў баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтох. Пры акружэньні ў чэрвені 1942 году быў узяты ў палон немцамі, быў вывезены ў Рур на каменнавугальныя шахты. У красавіку 1945 году быў вызвалены ангельцамі. Пасьля вайны год працаваў на аднаўленьні Данбасу[2]. Скончыў вышэйшую адукацыю на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1949). Працаваў у рэдакцыях газэт «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя», у 1953—1980 гадах — рэдактар аддзелу паэзіі часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1947 году. Апошім часам жыў у вёсцы Ступяні, друкаваўся ў часопісе «Дзеяслоў».
Памёр 8 траўня 2017 году ў Менску ва ўзросьце 97 гадоў[3].
У Міколы Аўрамчыка засталіся тры дачкі: Сьвятлана, Ірына, Натальля.
Remove ads
Творчасьць
Першыя вершы апублікаваў у 1937 годзе ў бабруйскай газэце «Комуніст». Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край» (1949), «Шляхамі дружбы» (1952), «Ключы жураўліныя» (1960), «Сустрэча былых канагонаў» (1963), «Універсітэцкі гарадок» (1967), «Агледзіны» (1969), «Як надалоні» (1970), «Дрэва дружбы» (1973), «Вадовішча» (1976), раману «У падзямеллі» (1986), «Анкета: Выбранае» (1990). Выдаў зборнік вершаў для дзяцей «Дружба» (1950). Выйшлі «Выбранае» (1976) і Выбраныя творы ў 2 тамах (1980). Разам зь Нілам Гілевічам ёсьць аўтарам «Сказу пра Лысую гару».
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Дж. Байрана, А. Міцкевіча, С. Ясеніна, Л. Украінкі, І. Франка, М. Джаліля, Г. Эміна, карэйскіх паэтаў, зборнікі вершаў С. Міхалкова «А што ў вас?» (1950), Валянціна Бычко «Тры сястры» (1953), паэму М.Нагнібеды «Васілёк» (1961) і інш.
У 2004 годзе выйшла кніга «Знаёмыя постаці», прысьвечаная беларускім дзеячам.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і мэдалямі. Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў». Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads