Данбас

гістарычная вобласьць на ўсходзе Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Данбас
Remove ads

Данба́с (скарачэньне ад „Данецкі басэйн“; па-расейску: Донбасс, па-ўкраінску: Донбас) гісторыка-геаграфічная вобласьць у межах Данецкага вугальнага басэйну з значнымі запасамі карысных выкапняў (найперш — вугалю). Уключае значныя часткі Данецкай і Луганскай абласьцей Украіны, а таксама заходнюю частку Растоўскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі[1][2]. Буйны цэнтар вугальнай прамысловасьці, чорнай і каляровай мэталюргіі Ўкраіны. Самы ўрбанізаваны рэгіён Украіны і адзін з найбольш урбанізаваных у сьвеце (мескае і местачковае насельніцтва складае да 90% жыхароў).

Хуткія факты Імя, Названа ў гонар ...
Remove ads

Геаграфія

Данбас разьмешчаны на ўсходзе Ўкраіны і адміністрацыйна ахоплівае часткі Данецкай і Луганскай абласьцей, якія палягаюць у межах Данецкага вугальнага басэйну, а таксама места Марыюпаль на беразе Азоўскага мора. Часам да Данбасу таксама адносяць заходныя месты Растоўскай вобласьці Расейскай Фэдэрацыі (напрыклад, Таганрог або Шахты).

Аднак, паколькі дакладна вызначыць межы Данбасу складана, да ягонага складу адносяць усе тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей. Такім чынам, ягоная плошча складае каля 53,2 тыс. км².

Хаця Паўлаградзкі раён Дняпроўскай вобласьць таксама знаходзіцца ў межах Данецкага вугальнага басэйну, ён не належыць да Данбасу.

Remove ads

Карысныя выкапні

Данбас вылучаецца значнымы запасамі разнастайных карысных выкапняў, а менавіта:

Аснова эканомікі Данбасу — каменны вугаль, які здабываюць у капальнях, глыбіна якіх часьцей за ўсё складае ад 50 да 200 мэтраў, трапляюцца капальні глыбінёй да 1 км.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads