Мікола Антонавіч Чарнецкі

беларускі журналіст, пэдагог, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікола Антонавіч Чарнецкі (22 траўня 1899, в. Малыя Азяраны, Гарадзенскі павет — 19 студзеня 1944, Беластоцкая вобласьць, БССР) — публіцыст, пэдагог, палітычны дзеяч.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Настаўнікі Клецкай гімназіі ў 1931 годзе. Зьлева направа — Рыгор Якубёнак, Мікола Чарнецкі, Вячаслаў Арэнь, Мікола Рудакевіч[1]

Паходзіў зь сялянскай сям’і. У 1918 скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэмінарыю. Да 1921 знаходзіўся ў бежанстве ў Расеі, дзе загінула ўся яго сям’я.

З 1923 навучаўся ў Празе, скончыў Праскі ўнівэрсытэт са ступеньню доктара філязофіі ў 1929. Сябра Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, у 1923—1929 уваходзіў у Замежнае бюро БПСР у Празе. Уваходзіў у Аб’яднаньне беларускіх студэнцкіх арганізацыяў.

У 1929 вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, працаваў настаўнікам беларускіх гімназіяў у Радашкавічах і Клецку.

У 1939 прызначаны савецкай уладаю дырэктарам школы ў в. Крынкі. У 1940 — кіраўнік асьветы Крынкаўскага раёну. Арыштаваны НКВД БССР, уцёк з-пад арышту.

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Беластоку. Удзельнік беларускага нацыянальнага падпольля. Па-зьверску забіты польскім падпольлем недалёка ад Беластоку.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads