Праваслаўныя могілкі ў Беластоку

могілкі ў Беластоку (Польшча) From Wikipedia, the free encyclopedia

Праваслаўныя могілкі ў Беластоку
Remove ads

Праваслаўныя могілкімогілкі ў Беластоку, месьцяцца на вуліцы Ўладзіслава Высоцкага, 1. Нэкропаль займае плошчу 6,7 га.

Славутасьць
Праваслаўныя могілкі парафіі Ўсіх Сьвятых (праваслаўныя)
Cmentarz prawosławny w Białymstoku
Thumb
Царква Ўсіх Сьвятых
КраінаПольшча
МесцазнаходжаньнеБеласток
Дата заснаваньня1887
Статуснерухомая славутасьць[d]
Праваслаўныя могілкі парафіі Ўсіх Сьвятых (праваслаўныя) на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Пасьля закрыцьця ў 1887 годзе разьмешчаных у цэнтры Беластоку могілак пры царкве Сьвятой Марыі Магдаліны былі заснаваныя новыя могілкі на тагачасным ускрайку гораду, у Выгодзе (цяпер Ярашоўка). 31 траўня 1892 року на тэрыторыі могілак быў закладзены першы камень у падмурак царквы, якая была асьвячаная пад тытулам Усіх Сьвятых 19 траўня 1894 року.

У час Першай сусьветнай вайны могілкі былі пашыраны да сучасных межаў і служылі для вайсковых пахаваньняў. У 1982—1984 гадох усталяваны рэкорд гістарычных надмагільляў. Нэкропаль унесены ў рэестар помнікаў Падляскага ваяводзтва.

Remove ads

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках

  • Вячаслаў Багдановіч (1878—1939?) — беларускі рэлігійны й грамадзка-палітычны дзяяч.
  • Мікола Чарнецкі (1899—1944) — беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.
  • Сяргей Богуш (1907—1942) — заходнебеларускі грамадзка-культурны дзяяч.
  • Лявон Богуш (1909—1957) — заходнебеларускі грамадзка-культурны дзяяч.
  • Кастусь Кіслы (1898—1980) — беларускі музыка, кампазытар, дырыгент царкоўных і сьвецкіх хораў.
  • Васіль Юравец (1904—1980) — заходнебеларускі паэт.
  • Юрка Геніюш (1935—1985) — беларускі паэт, публіцыст.
  • Віктар Рудчык (1934—1989) — журналіст тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва».
  • Кастусь Сідаровіч (1906—1990) — беларускі грамадзка-палітычны й культурны дзяяч.
  • Мікола Гайдук (1935—1998) — беларускі пісьменьнік, журналіст, краязнаўца, пэдагог.
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads