Мікулаш Дзурында
славацкі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікулаш Дзурында (па-славацку: Mikuláš Dzurinda; нарадзіўся 4 лютага 1955 году, Сьпіскі Штрвэрток, Чэхаславаччына) — славацкі палітык, прэм’ер-міністар Славаччыны з 30 кастрычніка 1998 да 4 ліпеня 2006, в. а. прэзыдэнта Славаччыны з 30 кастрычніка 1998 да 15 чэрвеня 1999.
У 1990 годзе стаў адным з заснавальнікаў кансэрватыўнага Славацкага дэмакратычнага руху. У 1991 годзе — намесьнік міністра транспарту, тэлекамунікацыяў і пошты. У 1994 годзе — міністар транспарта, тэлекамунікацыяў і пошты ва ўрадзе Ёзэфа Мораўчыка. Пасьля прыходу да ўлады Ўладзіміра Мэч’яра перайшоў у апазыцыю.
У 1998 годзе апазыцыйныя партыі перамаглі на выбарах, і Дзурында стаў прэм’ер-міністрам, а таксама выконваў абавязкі прэзыдэнта да абраньня на гэты пост Рудальфа Шусьцера. У 2000 годзе арганізаваў партыю Славацкая дэмакратычная і хрысьціянская унія. У 2002 годзе — ізноў атрымаў перамогу на выбарах на чале кааліцыі. У 2006 годзе на выбарах партыя Дзурынды заняла друое месца, і пераможца выбараў Робэрт Фіца сфармаваў кааліцыйны ўрад.
9 ліпеня 2010 году заняў пост міністра ўнутраных справаў ва ўрадзе Івэты Радзічавай[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads