Робэрт Фіца

славацкі палітык, юрыст From Wikipedia, the free encyclopedia

Робэрт Фіца
Remove ads

Ро́бэрт Фі́ца (па-славацку: Robert Fico; нар. 15 верасьня 1964 году, Топальчаны, Славаччына) — славацкі палітык, прэм’ер-міністар Славаччыны (2006—2010, 2012—2018) і кіраўнік партыі Курс — сацыяльная дэмакратыя.

Хуткія факты прэм’ер-міністар Славаччыны[d], Папярэднік ...

Упершыню стаў прэм’ер-міністрам пасьля перамогі сваёй левацэнтрысцкай партыі «Сьмер» на парлямэнцкіх выбарах 14 чэрвеня 2006 году, зьмяніўшы на гэтай пасадзе Мікулаша Дзурынду. Пасьля парлямэнцкіх выбараў 12 чэрвеня 2010 году ня здолеў сфармаваць кабінэт і падаў у адстаўку, вярнуўшыся ў парлямэнт. У 2012 годзе, пасьля вотуму недаверу да кабінэту Івэты Радзічавай, сфармаваў другі кабінэт міністраў.

У 2014 року балятаваўся на выбарах прэзыдэнта, дзе ў другім туры саступіў Андрэю Кіску.

Выпускнік юрыдычнага факультэту Ўнівэрсытэту Коменскага ў Браціславе.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads