Мікулічы (Падляскае ваяводзтва)
вёска ў гміне Мілейчыцы Сямяціцкага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міку́лічы (па-польску: Mikulicze, па-падляску: Mykúličy[2]) — вёска ў Сямяціцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Мілейчыцы.

Remove ads
Насельніцтва
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Нараджэньня Божай Маці ў Рагачах[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Сьвятога Біскупа і Мучаніка Станіслава ў Мілейчыцах[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская.
Гісторыя
Вёска ўпершыню ўзгадваецца ў дакумэнце 1444 г. і разьмяшчалася тады ў межах Берасьцейскай зямлі[2]. У міжваенны пэрыяд Мікулічы прыналежалі да гміны Мілейчыцы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 165 жыхароў (усе праваслаўныя беларусы)[5].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads