Мікіта Крыўцоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікіта Крыўцоў
Remove ads

Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў (31 ліпеня 1992 — 12 жніўня 2020 (?)) — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік акцыяў пратэсту пасьля прэзідэнцкіх выбараў 2020 году.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Вялейцы, некаторы час жыў у Маладзечне. Быў фанатам ФК Маладзечна. З жонкаю гадаваў пяцігадовую дачку, сям’я жыла ў Жодзіна[1].

Гібель

Прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыяў на выбарах. 9 жніўня стаяў перад шэрагам АМАПу зь бел-чырвона-белым сьцягам на плошчы ў Маладзечне. 10 жніўня Мікіта казаў, што быў у Менску, дзе ледзьве не трапіўся АМАПу на Нямізе[2].

Зьнік 12 жніўня. Раніцаю гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Менскам[3]. Паводле геалякацыі ягонага тэлефону, Мікіта ў дзень свайго зьнікненьня мог быць у шпіталі альбо ў міліцыі[4].

Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Менску. Ён выклікаў міліцыю і зрабіў фота. На фотаздымку бачна, што Мікіта стаіць на зямлі, такім чынам, назіральнікі сумняюцца ў тым, што ён скончыў жыццё самагубствам. Паводле вартаўніка, твару ў Мікіты фактычна не было, але зубы засталіся цэлыя. Бацькам адмовіліся паказваць цела для апазнаньня.[2]

Анжаліка, маці Мікіты Крыўцова, патлумачыла, што пасьля здымкаў праграмы для «Белсату» да яе падышоў малады чалавек, які распавёў, што разам з Мікітай пасля арышту быў ў нейкай спартыўнай залі. Там іх зьбівалі й там таксама апошні раз «засьвяціўся» мабільны тэлефон Мікіты. Паводле Анжалікі, гэты хлопец баіцца даваць паказаньні[5].

18 сакавіка 2021 году стала вядома, што Сьледчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце сьмерці Мікіты Крыўцова «за адсутнасьцю ў чыіх-небудзь дзеяньнях складу злачынства»[6].

Remove ads

Памяць

19 лістапада 2022 года стала вядома, што ў палку Каліноўскага зʼявілася падраздзяленне БПЛА імя Мікіты Крыўцова.[7]

24 лістапада 2022 года Крыўцоў быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Пагоні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.[8]

Чытайце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads