Мікіта Някрасаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікі́та Але́гавіч Някра́саў (нар. 13 кастрычніка 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лякаматыва».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, у веку 15 гадоў паступіў у менскую акадэмію АБФФ, пасьля заканчэньня якой у жніўні 2018 году трапіў у дубль менскага «Тарпэда», дзе хутка стаў асноўным гульцом. У ліпені 2019 году, калі празь фінансавыя праблемы з «Тарпэда» сышла большасьць асноўнага складу, перайшоў у рэчыцкі «Спадарожнік»[3], у складзе якога рэгулярна зьяўляўся на полі, выходзячы на замену.

Да сэзону 2020 году пачынаў рыхтавацца з рэчычанамі, аднак у красавіку 2020 году пакінуў клюб і стаў гульцом «Гомля»[4]. У складзе гомельскай каманды таксама пераважна выходзіў на замену, дапамог ёй паводле вынікаў сэзону 2020 году павярнуцца ў найвышэйшую лігу. У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з «Гомлем»[5]. 13 сакавіка 2021 году дэбютаваў у найвышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць берасьцейскага «Руха» (1:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У далейшым працягваў звычайна выходзіць на замену.

У студзені 2022 году пачаў трэнавацца з барысаўскім БАТЭ і неўзабаве падпісаў кантракт з клюбам[6]. У студзені 2024 году супрацу з клюбам, склаўшы новую працоўную дамову[7]. Аднак, у сакавіку паводле пагадненьня бакоў скасаваў пагадненьне[8] і неўзабаве ўзмоцніў склад наваполацкага «Нафтану»[9]. У жніўні 2024 году стаў футбалістам «Гомля»[10], але замацавацца ў складзе ня здолеў. У пачатку 2025 годзе трэнаваўся з гомельскім «Лякаматывам»[11], зь якім пачаў сэзон 2025 году.

Міжнародная

У сакавіку 2017 году гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2018 году гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 2 верасьня 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць моладзевай зборнай Ісьляндыі (1:2) і быў заменены ў другім тайме.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads