Мілянская катэдра

рыма-каталіцкая катэдра ў Міляне (Італія) From Wikipedia, the free encyclopedia

Мілянская катэдра
Remove ads

Міля́нская катэ́дра (па-італьянску: Duomo di Milano [ˈdwɔːmo di miˈlaːno]; па-лямбардзку: Domm de Milan [ˈdɔm de miˈlãː]), афіцыйна Мэтрапольная катэдра-базыліка Нараджэньня Сьвятой Марыі (па-італьянску: Basilica cattedrale metropolitana di Santa Maria Nascente) — рыма-каталіцкі катэдральны храм у Міляне (Лямбардыя, Італія). Сядзіба арцыбіскупа Міляну.

Славутасьць
Мілянская катэдра
па-італьянску: Basilica cattedrale metropolitana di Santa Maria Nascente
Thumb
Від на катэдру з плошчы перад храмам
КраінаІталія
МесцазнаходжаньнеМілян
АдрасVia Carlo Maria Martini, 1
20122
Каардынаты45°27′51″ пн. ш. 9°11′29″ у. д.
КанфэсіяРыма-каталіцтва
ЭпархіяМілянская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльготыка, рэнэсанс
Аўтар праектуСымонэ да Арсэніга
Дата заснаваньня1386
Будаваньне1386—1965 (1965)
Апошні плябанМарыё Дэльпіні
Статускатэдра, малая базыліка
Стандзейная
СайтАфіцыйны сайт
Мілянская катэдра на мапе Італіі
Thumb
Мілянская катэдра
Мілянская катэдра
Мілянская катэдра на Вікісховішчы

Будаўніцтва распачалася ў 1386 року, цягнулася амаль шэсьць стагодзьдзяў і скончылася ў 1965 року. Гэта найбольшы храм у Італіі (паколькі Базыліка Сьвятога Пятра тэрытарыяльна належыць да Ватыкану), другі паводле велічыні ў Эўропе і трэці ў сьвеце.

Remove ads

Мінуўшчына

Пачатак будаўніцтва супаў з прыходам да ўлады ў Міляне Джана Галеаца Вісконці. Катэдру пачаў будаваць ягоны кузэн, арцыбіскуп Антоніё да Салюца[1]. Сродкі на пабудову зьбіралі праз ахвяраваньні. Архітэктар Сымонэ да Арсэніга заплянаваў узьвесьці храм у лямбардзкім гатычным стылі(d). Аднак Вісконці, каб трымацца апошняй эўрапейскай моды, у 1389 року прызначыў архітэктарам францускага інжынэра Нікаля дэ Банавэнтуру, які надаў будынку рысы прамяністага стылю(d). Праца ішла хутка, і да сьмерці Джана Галеаца будоўля была завершаная амаль напалову. Аднак пасьля гэтага будаўніцтва амаль цалкам спынілася да 1480 року.

У 1500—1510 за Лядавіка Сфорцам быў збудаваны васьмікутны купал, а інтэр’ер аздоблены статуямі постацяў зь Бібліі. У 1552 на хорах быў усталяваны вялікі арган.

Калі Карлё Барамэа стаў мілянскім арцыбіскупам, ён з новым архітэктарам Пэлегрына Пэлегрыні намагаліся надаць храму рысы рэнэсансавага стылю, каб падкрэсьліць „рымскасьць“ у адрозьненьне ад чужой цяпер готыкі. У 1575—1585 роках быў перабудаваны прэзьбітэрыюм, дададзеныя новыя алтары і баптыстэрыюм. У 1577 Барамэо кансэкраваў новы касьцёл.

У XVII стагодзьдзі фасад быў зноў перароблены ў готыку і завершанае перакрыцьце даху.

У 1762 року паўстала адна з адметнасьцяў катэдры — шпіль вышынёй 108,5 м, завершаны статуяй Мадонны.

Аздабленьне фасаду скончылася за Напалеонам I, які паабяцаў аплаціць усе выдаткі на будаўніцтва з францускай скарбніцы. У падзяку на вярхушцы аднаго з шпіляў усталяваная статуя Напалеона, хоць той і ня выканаў абяцаньне. У катэдры адбылася каранацыя Банапарта на караля Італіі.

Нязначныя працы працягваліся і скончыліся толькі ў XX стагодзьдзі: апошняя брама была адкрытая 6 студзеня 1965 року. Гэтая дата лічыцца сканчэньнем будаўніцтва храму. Падчас бамбаваньня Міляну хаўрусьнікамі катэдра атрымала нязначныя пашкоджаньні ў параўнаньні зь іншымі будынкамі паблізу і хутка адноўленая.

Remove ads

Архітэктура

Галоўны нэф з чатырма бакавымі(en), перасечаны трансэптам і працягнуты хорамі ды апсыдай. Вышыня нэфу прыкладна 45 м — найвышэйшыя скляпеньні сярод існых гатычных храмаў. Нэфы падзеленыя 40 слупамі вышынёй 24,5 м. Памер вокнаў апсыды — 20,7 × 8,5 м. Будынак мураваны, пакрыты мармурам з капальняў, перададзеных у вечнае карыстаньне касьцёлу Джанам Галеаца Вісконці.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads