Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь

ведамства ўраду Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Міністэ́рства абаро́ны Рэспу́блікі Белару́сь (Міністэрства абароны Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае кіраваць узброенымі сіламі. Міністар абароны ды ягоныя намесьнікі прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам. Міністар уваходзіць у склад Савету бясьпекі. З 20 студзеня 2020 году пасаду міністра займае Віктар Хрэнін.

Хуткія факты Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...

Склад калегіі міністэрства з удзелам міністра, ягоных 4 намесьнікаў[3], дзяржаўнага сакратара Савет бясьпекі Рэспублікі Беларусь ды загадчыкаў відамі ўзброеных сілаў таксама ўхваляецца прэзыдэнтам. Пасяджэньні калегіі праводзяцца прынамсі раз у два месяцы ды зьяўляюцца правамоцнымі пры наяўнасьці паловы чальцоў. Рашэньні ўхваляюцца кваліфікаванаю большасьцю галасоў прысутных.

З 2022 году Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу, ЗША, Швайцарыі, Украіны ды Японіі[4], з 2023 года – Канады[5].

Remove ads

Будова

Цэнтральны апарат складаецца з 5 галоўных управаў, 2 управаў, аднаго дэпартамэнту, агенцтва й Генэральнага штаба[6].

Задачы

  1. падрыхтоўка ваеннае дактрыны;
  2. удзел у парадкаваньні абароны;
  3. наладжаньне ўзаемінаў ды ўзгадненьня дзейнасьці ўстановаў у галіне абароны;
  4. удзел у наладжаньні падрыхтоўкі гаспадаркі дзяржавы да ваеннага часу;
  5. наладжаньне ўжыцьця ўзброеных сілаў паводле заканадаўства;
  6. падтрымка баегатоўнасьці ды баяздольнасьці ўзброеных сілаў на ўзроўні, што забясьпечвае ў мірны час стратэгічнае стрымваньне ды прадухіленьне ваенных пагрозаў, а ў ваенны — узброеную абарону дзяржавы, адбіцьцё нападу ды нанясеньне паразы праціўніку;
  7. наладжаньне кіраваньня дзейнасьцю ўзброеных сілаў ды падрыхтоўкі ўстановаў загадваньня імі;
  8. наладжаньне забесьпячэньня ўзброеных сілаў;
  9. спрыяньне пашырэньню пашаны да вайсковай службы;
  10. ажыцьцяўленьне ідэалягічнага ўзьдзеяньня ва ўзброеных сілах;
  11. наладжаньне ваеннай адукацыі;
  12. правядзеньне дасьледаваньняў у галіне ваеннай навукі;
  13. забесьпячэньне падтрымкі былых і дзейных супрацоўнікаў ды іхных сем’яў.
Remove ads

Паўнамоцтвы

  1. распрацоўка ваеннае дактрыны;
  2. абагульненьне ўжываньня ды падача прапановаў ведамаснага заканадаўства;
  3. парадкаваньне дзейнасьці ўзброеных сілаў;
  4. выданьне ды нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
  5. наладжаньне ўзаемінаў ды ўзгадненьня дзейнасьці ўстановаў у галіне абароны;
  6. распрацоўка ды ажыцьцяўленьне стварэньня ды разьвіцьця відаў войскаў ды сродкаў іх забесьпячэньня;
  7. падрыхтоўка прапановаў па закупе ўзбраеньняў;
  8. абарона ды ахова дзяржаўнае мяжы ў паветранае прасторы, удзел у забесьпячэньні бясьпекі ды парадкаваньне выкарыстаньня паветранае прасторы;
  9. падача прапановаў прэзыдэнту аб будове й колькасьці ўзброеных сілаў;
  10. вызначэньне разьмяшчэньня войскаў, а таксама будоўля ды выкарыстаньне ваеннай інфраструктуры;
  11. удасканаленьне забесьпячэньня разгортваньня ўзброеных сілаў для выкананьня ваенных задачаў;
  12. наладжаньне падрыхтоўкі ды накапленьня запасу ваеннанавучаных грамадзянаў ды сродкаў разгортваньня ды вядзеньня баявых дзеяньняў узброенымі сіламі;
  13. кіраваньне ды нагляд за падрыхтоўкаю войскаў;
  14. праверка стану ўзброеных сілаў;
  15. стварэньне ўсебаковага забесьпячэньня войскаў пры падрыхтоўцы да вядзеньня баявых дзеяньняў;
  16. падача ва ўрад прапановаў аб аб’ёмах ды парадку забесьпячэньня захоўваньня, перамяшчэньня ды выкарыстаньня запасаў дабротаў у ваенны час;
  17. наладжаньне захоўваньня, накапленьня ды абнаўленьня стратэгічнага запасу ўзбраеньняў, абсталяваньня ды сродкаў узброеных сілаў;
  18. наладжаньне перавозкі войскаў ды ваенных тавараў;
  19. нагляд за станам ваенных складоў ды своечасовым выкарыстаньнем баепрыпасаў;
  20. забесьпячэньне аховы да абароны ўзбраеньняў, абсталяваньня ды месцаў разьмяшчэньня ўзброеных сілаў;
  21. падача ў Міністэрства фінансаў разьлікаў даходаў і выдаткаў на кожны наступны год ды заяваў у Міністэрства эканомікі на вылучэньне дзяржаўных капіталаўкладаньняў;
  22. нагляд за гаспадарчаю дзейнасьцю ва ўзброеных сілах;
  23. здача ў арэнду нескарыстоўванай ведамаснай маёмасьці;
  24. выдаткоўваньне на будоўлю месцаў навучаньня ўзброеных сілаў;
  25. забесьпячэньне ўпарадкаванага ўліку, захоўваньня ды выдаткоўваньня сродкаў ва ўзброеных сілах;
  26. наладжаньне тэхнічнага ды тылавога забесьпячэньня ўзброеных сілаў;
  27. нагляд за распрацоўкаю, выпрабаваньнямі ды вытворчасьцю ўзбраеньняў;
  28. наладжаньне ўліку, выдачы пасьведчаньняў ды вынаходніцтва ва ўзброеных сілах;
  29. абарона дзяржаўных таямніцаў ва ўзброеных сілах;
  30. забесьпячэньне вяшчаньня ва ўзброеных сілах;
  31. нагляд за выкананьнем іншымі дзяржавамі абавязкаў паводле дамоваў аб наглядзе за ўзбраеньнямі ды забесьпячэньне выкананьня ва ўзброеных сілах міжнародных дамоваў дзяржавы;
  32. заключэньне міжведамасных міжнародных дамоваў;
  33. аказаньне паслугаў у падрыхтоўцы вайскоўцаў іншым дзяржавам;
  34. стварэньне бясьпечных умоваў службы ва ўзброеных сілах;
  35. ідэалягічнае ўзьдзеяньне ва ўзброеных сілах;
  36. папярэджаньне правапарушэньняў ва ўзброеных сілах;
  37. кіраваньне ваеннай адукацыяй;
  38. ваенныя навуковыя дасьледаваньні ды распрацоўка ўзбраеньняў;
  39. ахова здароўя вайскоўцаў[7].
Remove ads

Служба

Поўнагадовыя грамадзяне мужчынскага роду ва ўзросьце да 27 год праходзяць ваенную службу цягам 18 месяцаў паводле абавязку, а пры наяўнасьці вышэйшай адукацыі — цягам году. Найм на ваенную службу ажыцьцяўляецца зь ліку поўнагадовых грамадзянаў, у тым ліку жаночага роду з 19 год, ва ўзросьце да 35 год на пасады салдатаў і матросаў, сяржантаў і старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў, а на пасады афіцэраў — да 30 год. Гранічны ўзрост знаходжаньня на службе для салдатаў і матросаў, сяржантаў і старшынаў, прапаршчыкаў і мічманаў, малодшых і старшых афіцэраў, акрамя палкоўнікаў (капітанаў 1-га рангу), складае 45 год, для палкоўнікаў (капітанаў 1-га рангу) — 50 гадоў, генэрал-лейтэнантаў, генэрал-маёраў — 55 гадоў, а для генэрал-палкоўнікаў — 60 гадоў. Застацца на службе звыш гранічнага ўзросту ў званьні да падпалкоўніка (капітана 2-га рангу) дазваляецца рашэньнямі калегіі міністэрства, а вайскоўцам у званьні палкоўніка (капітана 1-га рангу) й вышэй — рашэньнем прэзыдэнта[8].

Remove ads

Мінуўшчына

У сьнежні 1991 году першым міністрам па справах абароны Беларусі прызначылі генэрал-палкоўніка Пётру Чавуса[9]. Аднак толькі 20 сакавіка 1992 году ўрад ухваліў Пастанову аб стварэньні ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь. У лістападзе 1992 году Вярхоўны Савет ухваліў Законы «Аб абароне», «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» ды «Аб статусе ваеннаслужачых», а 6 сьнежня 1992 году — ваенную дактрыну[10].

У 1992 годзе заснавалі аддзел гандлю Мінабароны Беларусі, які ў 1997 годзе пераўтварылі ў Гандлёва-вытворчую ўправу пры Міністэрстве абароны.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads